18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Владимир Кулик – Белорусский дневник – 2023 (страница 6)

18
якія душу маю цешаць грыбамі сярод верасоў. Мае беларускія сцежкі — дзе Нёман у дзіўнай красе маўкліва, рупліва, няспешкі да Балтыкі воды нясе. Мае беларускія сцежкі — дзе першых спатканняў цяпло гадзінай растайнай паспешна кудысьці нябачна сышло. Мае беларускія сцежкі — дзе доўга да шчасця ішоў і, мабыць, найлепшую з лепшых зусім неспадзеўкі знайшоў. Мае беларускія сцежкі — дзе чэрпаюць сілы свае, гуляючы ў хованкі, снежкі, вясёлыя ўнукі мае. Мае беларускія сцежкі — дзе ў парку сталічным штодня рабіў ранкам з сябрам прабежкі, самоту з душы праганяў. Мае беларускія сцежкі — дзе вольна і лёгка наўздзіў. Удзячны я Богу, што пешкі па іх не адзін год хадзіў. Мае беларускія сцежкі — Радзімы маёй берагі, мае пуцяводныя вешкі — няма больш за вас дарагіх!

«Калі чытаю весткі хронік…»

Калі чытаю весткі хронік пра наш гарачы, тлумны час, сціскае скруха болем скроні, і з сумам думаю не раз: хіба ж калісьці не з трывогай і продкі нашыя жылі? — яны не менш прасілі ў Бога спакою, міру на зямлі. Планету нашу д'яблы дзеляць — так з году ў год, так з веку ў век. Нясе крыж страху і надзеі звычайны, просты чалавек. Наш час не горшы і не лепшы, як і раней, ён б'е пад дых, ён забівае і калечыць людзей нявінных і слабых. І ўсё ж не гасне ў сэрцы вера, што прыйдзе той жаданы час, калі Гасподзь у тлуме шэрым у рэшце рэшт пачуе нас.

«Ні Хатынь, ні Хірасіма…»

Ні Хатынь, ні Хірасіма не навучылі мірна жыць: як у слоту ліст асіны, зямля ад выбухаў дрыжыць. Не змяніла ні на йоту шлях чалавецтва і Сангмі: зноў паўсюль чуваць грымоты, зноў войны-бойні між людзьмі. Смерць палюе днём і ноччу па планах псеўдазмагароў: ім нажыва засціць вочы — таму цячэ ракою кроў. Бачым: гора болей стала,