18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Владимир Короткевич – Каласы пад сярпом тваiм (страница 4)

18

Твар старога стаў паважным, амаль велiчным.

Бог гадамi сядзеў i нюхаў, А пасля сказаў сабе Юр’ю: “Многа дыму да нас далятае, Вельмi мала шчырай малiтвы. Твой народ па Дняпры i далей. Што рабiць з тваiм удзелам, Юры?” I сказаў яму Юры-пераможца: “Ты пашлi на зямлю Мiколу. Ён з сялян, ён добра рассудзiць”. Грозна бог свае бровы нахмурыў: “Добра ведаю я людзей вясковых, Вечна яны скардзяцца, ныюць, Хiтрасцю ж аплятуць i чорта. Я пашлю з Мiколам Касьяна. Ён з паноў, ён другое заўважыць”. Цiха Юры адказвае богу: “Знаецца Касьян з нячыстай сiлай, Сэрца злоснае ў твайго Касьяна”.

Дзед перастаў граць. Толькi голас, засмучаны і журботны, вельмi цiха вёў песню.

Бог салдата свайго не паслухаў, Даў загад Мiколу i Касьяну. Вось абодва спусцiлiся з неба I пайшлi па сёлах i вёсках. Быў Мiкола ў кужэльнай свiтцы, А Касьян у парчы залацiстай.

Струны раптам так застагналi, што стала страшна. Гэта былi ўсё тыя ж чатыры-пяць нот, але, здаецца, большай роспачы i болю не было яшчэ на зямлi.

Ходзяць, ходзяць. Ад болю i жалю У Мiколы заходзiцца сэрца: Панства горш за цароў турэцкiх, Басурманы не так лютуюць…

Алесь нясмела ўзняў вейкi i ўбачыў, што пальцы малога Юрася, сцiснутыя ў кулачкi, аж збялелi на суглобах. Убачыў жорсткi вялiкi рот Паўла. Ён i сам адчуваў, што ў яго перарывiста ўздымаюцца грудзi i гарачыя робяцца шчокi…

Раззлаваўся нарэшце Мiкола: “Хопiць iх шкадаваць, сыраядцаў. Пойдзем, браде Касьяне на неба, – Хай заб’е iх бог блiскавiцай”. Адказаў Касьян чорнавалосы: “До, Мiкола, пароць гарачку. Хлопы лепшых паноў не варты, П’юць гарэлку, бярвеннi крадуць, На мяжы б’юцъ вiламi брата. Кожны заслужыў свайго пана. А калi паноў паб’еш маланкай – Хто тады нам храмы збудуе? Хто тады нам ладан запалiць? Здохнем з голаду, дурань, на небе”.

На нейкi асаблiва ганарысты i жорсткi твар дзеда падалi апошнiя праменнi сонца. Цiха гулi струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабiўся мяккi i спеўны:

Пакiваў Мікола галавою, I пайшлi яны моўчкi на неба… Вечар крадзецца над зямлёю, Недзе у пупrчы ваўкi завылi. Чуе у дрэвах хрыпы Мiкола, Чуе ён няпэўныя рухi.

Янька з круглымі ад жаху вачыма забiлася памiж плячом дзеда i сцяной, i дзед толькi на адно iмгненне адарваўся ад струн, каб накiнуць ёй на плечы крысо дзiравай свiткi. Алесь убачыў гэта i сцiснуў далонямi скронi, так шкада яму стала сябе i ўсiх.

“Хто такi? – спытаў Касьян Мiколу. – Цi не мiшка, баранi нас божа?” “Не, не Мiшка, – проста кабыла”, – Адказаў Мiкола спакойна… Памiж хвояў стаiць кабыла, – Не кабыла, а здань без цела. Страшна рэбры стырчаць, як латы З абадранай страхi сялянскай. Карак збiты, бяльмо на воку… I… жарэбiцца тая кабыла!

Голас дзеда сарваўся.