18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Виктор Гордей – Доктор Дождь (страница 55)

18

І раскіну абрус

На жытнёвае поле.

Мне жаўрук прапяе,

Прыпаду да прасцягу…

Усе жанчыны мае

Побач моўчкі прысядуць.

            Ёсць і кошык надзей,

            І кілішак цярпення,

            І кахання – маленькая жменька.   

А калі адляцець

Ад зямлі сабяруся,

Застанецца мой цень

На расшытым абрусе.

Мне далёка ісці,

Дабірацца да Бога,

Але змог запасці

Я у гэту дарогу.

            Кубак зорных нябёс,

            Бохан роднай зямелькі

            І кахання – маленькую жменьку.  

***

Мама чакае сустрэчы,

Думае только аб ёй,

Горкімі лекамі лечыць

Добрае сэрца сваё!

Я не самы лепшы сын, на жаль не самы, –

Добра ведае яна грахі мае…

Як там мама,

            Як там мама,

Як там мама, –

Ці ўсё добра, па-ранейшаму ў яе?

Прыйдзе ў старэнькую хату,

Здолее с даўняй тугой

Рэдкае маміна свята –

Свята вяртання майго!

Маме патрэбна не многа, –

Толькі захоўваць ад бед.

Хоць і не веру у Бога,

Буду маліць за цябе!

***

Паўвека прайшло па няроўнай дарожцы,

Як многа аддаць вы змаглі,

Браты-пераможцы, браты пераможцы,

З таго, што крывёй здабылі.

Пакуты і страты адкінуць не можна,

Бо Вечны Агонь – не касцёр.

Браты-пераможцы, браты пераможцы,

Няўжо вы забылі пра ўсё.

Хапае і часу, хапае і моцы, –

Мы ганьбім адзін аднаго.

Браты-пераможцы, браты пераможцы,

Не страцце братэрства свайго!

Балючае слова хлусні не памножыць,

Не знішчыць апошніх мастоў.

Ніхто і ніколі пакрыўдзіць не зможа

Братоў, але толькі братоў!

***

Зацвілі маладыя каштаны,

Упрыгожылі кветкамі май, –

Распытай пра мяне, мой жаданы,

У сябровак маіх распытай.

Наша сонца устала прыгожа

І прыгожа у меня на душы, –

Раскажы пра мяне, мой харошы,

Ты сястрыцы сваёй раскажы.