Виктор Гордей – Доктор Дождь (страница 56)
Я табе свае песні прапела,
Словы цёплыя добра ляглі, –
Пахвалі ты мяне, мой нясмелы,
Перад бацькам сваім пахвалі.
Зацвілі маладыя каштаны,
Палюбуйся на іх, паглядзі, –
Прывядзі ты мяне, мой каханы,
Да матулі сваёй прывядзі!
***
Мужчына углядаўся не раз
У вочы жанчыны цудоўнай
І доўга шукаў там адказ,
Які быў адной ёй вядомы.
Ён рукі яе цалаваў,
Пяшчотнымі песнямі песціў, –
Ёй Бог прыгажосць аддаваў,
Яна – набірала цярпення!
Ён ярка і шчодра гарыць,
Яна толькі ціха ўздыхае.
Мужчыну чакаюць сябры,
Жанчына – чакае кахання!
Ён свет сто разоў абыйшоў, –
Душа яе побач лятала.
Мужчына і словы знайшоў
Там, дзе іх жанчына паклала!
Калі ўсміхнецца жыццё –
Ім ластаўкі неба расчыняць
І зможа мужчына ўсё,
Калі будзе побач жанчына.
Нібы вызвалення свайго
Чакае, калі ўстрапянецца,
Ля моцнага сэрца яго
Жанчыны маленькае сэрца!
***
Маладыя за сталом,
Госці побач селі, –
Закружыла, загуло,
Павяло вяселле!
Эх, падкінем дроўцаў,
Чарачкі асушым.
Налятайце, хлопцы,
Адвядзіце ду́шу!
Маладое – маладым,
Эх, гады́-няго́ды, –
На вяселлі залатым
Пагулять ахвота!
Растаптаўшы чаравік,
Прамачы ў горле,
Каб музы́кі да крыві
Свае пальцы сцёрлі!
Эх, падкінем дроўцаў,
Пагуляем, бра́ткі.
Не сумуйце, хлопцы,
Весялей, дзяўчаткі!
Маладое – маладым,
Эх, гады́-няго́ды, –
На вяселлі залатым
Пагулять ахвота!
Маладым ад нас хвала, –
Каравай цудоўны!
Хопіць на ўсіх цяпла
Ночанькі мядовай.
Эх, падкінем дроўцаў,
Жартачкі – не здзе́кі.
Не лянуйце, хлопцы, –