Виктор Гордей – Доктор Дождь (страница 54)
Сябе не буду лепшым я лічыць
За тое, што не кінуў маці хворай.
Не маю чым табе дапамагчы,
Але давай ціхенька пагаворым.
Шпурляе лёс у твары нам бяду,
Няўжо нам не хапа́е гора-ліха?
Да рук тваіх стамлёных прыпаду,
Да мовы тваёй сонечная і ціхай.
Даруй, Радзіма, і дапамажы
Нам, неразумным, мары свае здзейсніць.
Ты будзеш жыць!
І мы тут будзем жыць
У шчырасці, цярпенні і надзеі.
Ты будзеш жыць!
***
Не хіліце вы, хлопцы, галовы
У бутэльках не ўбачыўшы дна, –
Будзем жывы, як будзем здаровы,
Пагуляем яшчэ да відна!
Пагуляем да ранку, браточкі,
Не шкадуй, гаспадыня, віна,
Пад аладачкі, пад агурочкі,
Пагуляем яшчэ да відна!
Бо гамонка не ідзе,
Як у чарках суха,
Бо яшчэ наперадзе
Ночка-весялуха!
Не спяшайцеся, хлопцы, дадому, –
Не пагаслі ў вокнах агні.
Пагуляем яшчэ і вядома,
Не шкадуй свой баян, баяніст!
Пагуляем да ранку, браточкі,
Хай нацешыцца дзень-жартаўнік.
Ах, аладачкі, ах, агурочкі –
Не шкадуй свой баян, баяніст!
Усё у нас, як у людзей,
Паглядзі – паслухай,
А яшчэ наперадзе
Ночка-весялуха!
Не журыцеся, хлопцы, дарэмна, –
Чарка добрая рот не дзярэ.
Раніцо́й нас красуні прыгрэюць,
Бог даруе, а чорт не бярэ!
Пагуляем да ранку, браточкі,
Весяліцца у волю – не грэх;
Ёсць аладачкі, ёсць агурочкі,
Бог даруе, а чорт не бярэ!
На турботы будзе дзень,
Не вядзіце вухам,
Бо яшчэ наперадзе
Ночка-весялуха!
***
Лёсу белы абрус
Разасланы ў хаце,
На яго сабяру
Ўсе спажыткі-багацці.
Усё маё набыццё,
Ні хвілінкі не кіну, –
Усё жыццё, усё жыццё
Свежым вокам акіну.
Тут і торба дарог,
І вядзерца ўмення,
І кахання – маленькая жменька.
Як любы беларус,
Захачу на прыволле