18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 84)

18
      Ці йшчэ пакута, ці ўжо будзе? Будзе, будзе, бо холадна,— Мароз розум будзіць.       Ізноў ляту. Зямля чарнее. I дрэмле розум, сэрца млее. Гляджу я: хаты над шляхамі, То гарады са ста царквамі; А ў гарадах, бы жураўлі, Замуштравалі маскалі:       I адзеты, і абуты,       I кайданамі акуты Муштруюцца... Далей гляну; У даліне, як бы ў яме, На багне горад віднее[74]; Над ім хмараю чарнее Туман цяжкі... Далятаю — То горад без краю.       Ці то турэцкі,       Ці то нямецкі? А можа, гэта і маскоўскі!       Цэрквы ды палаты,       Ды паны пузаты. I не аднюсенькае хаты! Змяркалася... Агонь — агні Кругом запалалі — Аж спужаўся... «Ура! Ура! Ура!» — закрычалі. «Цю-цю, дурні! Агледзьцеся! Чаго вы так рады? Што, гарыце?» — «Экой хохол! Не знает параду! У нас парад! Сам изволит Сегодни гуляти!» «Ды дзе ж яна, тая цаца?» «Вон видишь — палаты». Пхнуся я, аж землячок, бач, Дзякую, прызнаўся, З бляшанымі гузікамі: «Дзе ты здзесь узялся?» «З Украіны».— «Так як жа ты Й говорить не ўмееш По-здешнему?» — «Ну не, кажу, Гаварыць умею, Ды не хочу».— «Экой чудак! Я все входы знаю Я служу тут... Калі хочаш, В дворец попытаюсь Цябе ўвесці. Толькі, знаешь, Мы, брат, просвешчэнны,— Не поскупись полтинкою...» «Цур табе, нікчэмны Каламару!..» Невідомым Стаў ізноў, як быў я, Дый прапхнуўся у палацы. Божа мой! Святыя!! Дык во рай дзе! А як густа Золатам абліты Блюдалізы! Аж і сам вось: Высокі, сярдзіты, Выступае. А з ім побач Царыца-нябога, Бы засушаны апенек, Тонка, даўганога, Ды наліха йшчэ ківае Тупа галавою.