18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 83)

18
Бывайце! У госці не прыеду! Упівайцеся, балюйце! Я ўжо не пачую,— Адзін сабе на век векі Ў снезе заначую. I пакуль вы дазнаеце, Што йшчэ ёсць краіна Крывёй, слязьмі не паліта, То я адпачыну... Адпачыну...                   Ажно чую — Загулі кайданы Пад зямлёю... Пагляджу я... 0 народ паганы! Скуль ты ўзяўся? Што ты робіш? Чаго ты шукаеш? Пад зямлёю? Не! Ужо, мабыць, Сябе не схаваю I на небе!.. За што ж кара? I за што мне мукі? Каму што зрабіў калі я? Чые злыя рукі Душу ў целе закавалі, Сэрца запалілі I сілаю гругановай Думы распусцілі?? За што пакутую — не знаю, Сябе сам караю! Калі кончыцца пакута? Канца дачакаю? — Не бачу й не знаю!!       Заварушылася пустыня... Як бы там з цеснай дамавіны На той астатні страшны суд За праўдай мерцвякі ўстаюць. То не трупы, то не суду Прасіць ад пакуты! Не, жывыя гэта людзі, Ў кайданы закуты, З нораў золата выносяць, Каб горла, як скрутам, Ненасытнаму заткнуці!.. Катаржане гэта!.. А завошта? Хіба знае Ўсемагутны... Дзе там!       Вунь дзе злодзей штампаваны Кайданы валоча; Ён, разбойнік катаваны, Зубамі скрыгоча — Таварыша, недабітку Зарэзаці хоча! Паміж імі, зацятымі, Ў кайданы убраны, Цар сусветны. Цар волі, цар, Штампам увянчаны![73] Ў муцы, ў катарзе — не просіць, Не стогне, не плача! Раз дабром нагрэта сэрца — Будзе век гарачым! А дзе ж твае думы, ружовыя кветкі? Гэтак дагляданы, выкаханы дзеткі? Каму ты іх, дружа, каму перадаў? Ці, можа, навекі ў сэрцы пахаваў? О, не хавай, браце! Рассып іх, раскідай! Ўзыдуць, расці будуць і у людзі выйдуць!