18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 82)

18
Няма там улады, няма там і кары, Там смеху людскога і плачу не чуць. Вунь глянь — у тым раі, што ты пакідаеш, Латаную світку з калекі знімаюць, Са скурай знімаюць,— бо нечым абуць Княжат недарослых. А вунь распінаюць За падаткі ўдоўку: а сына куюць, Удоўкі няшчаснай ядынага сына,— Ядыну надзею! — ў войска аддаюць! Бо войска, бач, мала! А вунь дзе пад тынам Апухлае дзіце галоднае мрэ, А маці пшаніцу на паншчыне жне. А вунь — бачыш? Вочы! вочы! На што вы здаліся? Чаму змалку не высахлі, Слязьмі не зліліся? Гэта ля тыноў пакрытка З байструком вандруе — Бацька й маці адракліся, Чужыя ганьбуюць!.. Старцы нават цураюцца!.. А паніч не знае: З дваццатаю, недалетак, Душы прапівае!       Ці бог бачыць з па-за хмараў Нашы слёзы, гора? Можа, й бачыць, ды падмогі — Як і з гэтых гораў Векавечных, што паліты Крывёю людскою!.. Душа мая убогая, Горанька з табою! Уп’ямося атрутаю, Ў лёдзе ляжам спаці[72], Пашлём думу аж да бога, Яго распытаці: Доўга йшчэ на гэтым свеце       Катам панаваці?? Ляці ж, мая дума, крывавая мука! Забяры з сабою ліхі ўсе да тла — Сваё таварыства! Ты з імі расла, Кахалася з імі; іх цяжкія рукі Цябе спавівалі. Бяры ж іх, ляці Ды па ўсім па небе орду распусці! Хай чарнее, чырванее, Полымем павее, Няхай рыгаюць зноў змеі, Трупам зямлю грэе. А без цябе я дзе-небудзь Сэрца пахаваю Ды тым часам пашукаю На край свету раю. Ізноў ляту па-над зямлёю, Ізноў прашчаюся я з ёю,       Цяжка маці пакідаці       Ў непакрытай хаце,       А йшчэ горш на слёзы, латы       Яе зазіраці. Ляту, ляту, а вецер вее, Перада мною снег бялее; Бары, балоты, дзе ні глянь, I ўсюды пустата, туман. Людзей не чуць,— не знаць і следу Людское страшнае нагі. I вораг мой, і друг блізкі,