18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 80)

18
Рукі самі з падушкаю Горка зноў звіліся. 1844 С.П.Б.

Сон

Камедыя

Дух истины, его же мир не может прияти, яко не видит его, ниже знает его.

      У кожнага свая доля I свой шлях шырокі: Той муруе, той руйнуе, Той нясытым вокам За край свету зазірае, Ці няма краіны, Каб заграбаць ды з сабою Ўзяць у дамавіну. Той тузамі абірае Ў сватняй хаце свата, А той спадцішка ў куточку Точыць нож на брата. А той ціхі ды цвярозы, Богабаязлівы, Нібы кот той падкрадзецца, Выжджа нешчаслівы У цябе час дый запусціць Пазуры ў пячонку,— I не прасі: не вымаляць Ні дзеці, ні жонка. А той шчодры ды багаты, Цэрквы ўсё муруе; Ды так бацькаўшчыну любіць, Так па ёй гаруе, Ажно з яе, небарачкі, Як ваду, кроў точыць!.. А ўся брацця маўчыць сабе, Вытрашчыўшы вочы! Як ягняты: «Няхай — кажа,— Можа, так і трэба». Так і трэба! Няма бога На зямлі, на небе! А вы ў ярме падаеце Ды нейкага раю На тым свеце шукаеце? Няма раю — знаю! Шкода й працы! Падумайце: Ўсе на гэтым свеце — Жабраняты, цараняты — Адамавы дзеці, I той... і той... Ну, а я што? Вось што, мае людзі: Я гуляю, банкетую Ў нядзелю і ў будзень. А вам нудна! А вам шкода! Яй-богу, не чую. Не крычыце! Я сваю п’ю, А не кроў людскую!       Вось, ідучы так каля тыну З банкету п’яны уначы, Я меркаваў сабе, йдучы, Пакуль даплёўся да хаціны. А ў мяне дзеці не крычаць       I жонка не лае,—       Ціха, як у раі. Усюды божжа благадаць:       I ў сэрцы, і ў хаце.       Вось жа лёг я спаці. А падпілы ўжо як засне,