18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 72)

18
Суседзі ад страху слухалі нясмела. I мне, йшчэ малому, не раз давялося Па ктытару плакаць. I ніхто не бачыў, Што дзіцё малое ды ў куточку плача. Дзякую табе, дзеду, што ты захаваў Ў галаве сталетняй славу нам казачу: Я цяпер унукам яе расказаў.       Выбачайце, людцы, што вам Казацкую славу Так расказваю наўгадкі Без кніжнае справы. Так расказваў дзед калісьці — Няхай здароў будзе! — А за ім я. Не знаў стары, Што пісьменны людзі Тыя рэчы прачытаюць. Дзедка, не сумуйся! Няхай лаюць! А я покуль Да сваіх вярнуся, Ды ўжо давяду да краю, Давяду — спачыну, Ды хоць скрозь сон пагляджу я На тую Ўкраіну, Дзе хадзілі гайдамакі З святымі нажамі, На шляхі тыя, што мераў Малымі нагамі.       Пагулялі гайдамакі, Добра пагулялі: Год шляхецкаю крывёю Паілі, злівалі Украіну. Дый замоўклі,— Нажы пашчарбілі.       Няма Гонты; няма яму Крыжа, ні магілы. Развеялі буйны ветры Попел гайдамака, I некаму памаліцца, Некаму заплакаць. Адзін толькі брат названы Застаўся на свеце; Той, пачуўшы, што так страшна Пякельныя дзеці Замучылі яго брата,— Залязняк заплакаў Першы раз і слёз не выцер, Памёр, небарака. Нуда яго задавіла На чужацкім полі, Ў чужу землю палажыла: Такая ўжо доля! Сумна-сумна гайдамакі Жалезную сілу Пахавалі... Насыпалі, Як гару, магілу; Заплакалі, разышліся, Адкуль узяліся.       Адзін толькі мой Ярэма На кій пахіліўся, Стаяў доўга. «Спачынь, бацька, На чужацкім полі! Бо на сваім няма месца, Няма месца, волі!.. Спі, казача, з добрым сэрцам! Хто-небудзь успомніць».