18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 5)

18

Новае выданне твораў Т. Шаўчэнкі ахоплівае большую частку паэтычнай спадчыны ўкраінскага Кабзара, уключае творы, розныя па тэматыцы, жанрава-стылёвых асаблівасцях, вобразна-выяўленчых сродках, і дае даволі поўнае ўяўленне пра ідэйны змест і паэтыку яго творчасці.

Пераважная большасць твораў даецца ў перакладах, якія былі зроблены для ранейшых выданняў «Кабзара» і выкананы на высокім прафесійным узроўні. Шэраг вершаў і паэм нанова перакладзены для прапануемага выдання нашымі вядомымі паэтамі Р. Барадуліным, В. Зуёнкам, Н. Гілевічам.

П. Броўка, гаворачы ў свой час пра сілу і хараство паэзіі Тараса Шаўчэнкі, пра яе ўздзеянне на беларускіх паэтаў прызнаваўся:

I мы з невычэрпных крыніц Кабзара Чало асвяжаем жывою вадою.

Хочацца спадзявацца, што і наш сучаснік, знаёмячыся з Т. Шаўчэнкам на сваёй роднай мове, успрыме яго паэзію ва ўсёй невымернай глыбіні яе зместу і адчуе пры гэтым сапраўдную асалоду ад судакранання з хвалюючым, вечна жывым словам украінскага паэта.

Кузьма Хромчанка

ВЕРШЫ

ПАЭМЫ

ПРЫЧЫННА[1]

      Раве ды стогне Днепр шырокі, Сярдзіты вецер вые, дзьме, Гне ў дол галіны верб высокіх, Угору хвалі ўзносіць, рве; I месяц бледны ў тую пору 3-за хмар дзе-нідзе выглядаў, Бы човен хісткі ў сінім моры, То выныраў, то зноў знікаў. Йшчэ трэці пеўні не спявалі, Не гаманіў ніхто, не пеў, Адно сычы ў гаі гукалі, Ды ясень раз-параз скрыпеў.       У такі час пад гарою, Каля таго гаю, Што чарнее над вадою, Хтось белы блукае. Мо русалачка там выйшла Матулі шукаці, А мо казака чакае, Каб заласкатаці. Не русалачка блукае — То дзяўчына ходзіць: I не знае (бо вар’ятка), Што такое робіць. Так зрабіла варажбітка, Каб журбы не знала, Каб, ходзячы апаўночы, Спала й выглядала Казачэньку маладога, Што летась пакінуў; Вярнуціся абяцаўся, Ды, мабыць, і згінуў! Не кітайкаю пакрылі Казацкія вочы, Не памылі і твар белы Слёзанькі дзявочы: Арол выняў кары вочы Яму ў чужым полі, Бела цела ваўкі з’елі — Такая ўжо доля. Дарма што ноч дзяўчыначка Яго выглядае... Не вернецца чарнабрывы Дый не прывітае, Не распусціць касы доўгай, Хустку не завяжа; Не на ложак — ў дамавіну Сіратою ляжа!       Такая ёй доля... О божа мой мілы! За што ты караеш яе, маладу? За тое, што шчыра яна палюбіла Казацкія вочы?.. Не крыўдзь сірату! Каго ж ёй любіці? Ні бацькі, ні маці: Адна, нібы птушка, у далёкім краю! Яна маладзенька — пашлі ж ты ёй шчасце,—  Бо людзі чужыя яе засмяюць.