18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 21)

18
У ім палонка — ваду браць, Як круг чырвоны чырванее,— 3-за хмары сонца усплыло; Надзьмуўся вецер,— як павее! Няма нічога, скрозь бялее... Ды толькі ў лесе загуло. Раве, свішча завіруха, Па лесе завыла; Як бы мора, бела поле Снегам закаціла. Выйшаў з хаты карбаўнічы Лесу аглядаці, Ды куды там! Гэткі розрух! Свету не відаці. «Эге, бачу, што за немач! Ліха ж яго з лесам! Пайсці ў хату... Але што там? Ну іх да ста бесаў! Ліхаццё іх разнасіла, Як бы й справу мелі. Глянь, Нічыпар, прыглядзіся! Як жа пабялелі!» «Што, маскалі?.. Дзе маскалі?» «Што ты? Схамяніся!..» «Дзе маскалі, галубочкі?» «Ды вунь, падзівіся!» Паляцела Кацярына, Не ўспела адзецца. «Мабыць, добра Маскоўшчына Ў знакі ёй даецца! Бо ўначы толькі і знае, Што маскаля кліча». Цераз пні, цераз сувеі Ляціць, ледзьве дыша. Босай стала сярод шляху, Махае рукамі. А маскалі ёй насустрач, Як адзін, вярхамі. «Доля ж мая! бяда-гора!» Да іх... Калі гляне — Наперадзе старшы едзе. «Любы мой Іване! Каханае маё сэрца! Дзе ж ты быў падзеўся?» Ды да яго... за страмёны... А ён прыглядзеўся Ды шпорамі каня ў бокі. «Чаго ж ты ўцякаеш? Забыў хіба Кацярыну? Хіба не пазнаеш? Прыглядзіся, мой галубе, На мяне глянь, скемі: Я — Катруся твая люба, Нашто рвеш ты стрэмя?» А ён каня паганяе, Нібы і не бача. «Пачакай жа, мой галубе! Зірні — я не плачу. Не пазнаў мяне, Іване? Сэрца, прыглядзіся, Ей жа богу, я — Катруся!» «Дура, отвяжися! Возьмите прочь безумную!» «Божа мой! Івасю! I ты мяне пакідаеш?