18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 19)

18
Перніка купіла. Доўга, доўга сіраціна Ішла ды пытала; Было й гэтак, што пад тынам З сынам начавала...       Бач, нашто здаліся кары вачаняты: Каб пад чужым тынам слёзы выліваць! Вось жа пазважайце й кайцеся, дзяўчаты, Каб не давялося маскаля шукаць, Каб не давялося, як Кася шукае... Тады не пытайце, за што людзі лаюць, За што не пускаюць ў хату начаваць.       Не пытайце, чарнабрыўкі, Бо людзі не знаюць; Каго бог караць захоча, То й яны караюць... Людзі гнуцца, нібы лозы, Куды вецер вее; Сіраціне сонца свеціць (Свеціць, ды не грэе) — Людзі сонца б заступілі, Калі б мелі сілу, Сіраце каб не свяціла I слёз не сушыла. А завошта, божа мілы? За што светам нудзіць? Што яна людзям зрабіла, Чаго хочуць людзі? Каб плакала!.. Маё сэрца! Не плач, Кацярына, Не паказвай людзям слёзы, Цярпі да загіну! А каб твар не марнаваўся З чорнымі брывамі,— Да ўсход сонца ў цёмным лесе Умыйся слязамі. Умыешся — не пабачаць I не засмяюцца; А сэрцайка адпачыне, Пакуль слёзы льюцца.       Вось жа як пагана, бачыце, дзяўчаты! Жартуючы кінуў Катрусю маскаль. Нядоля не бачыць, з кім ёй строіць жарты, А людзі хоць бачаць, ды людзям не жаль. «Няхай,— кажуць,— гіне лядача дзяўчына, Калі ўжо не ўмела сябе шанаваць!» Шануйцеся ж, любкі! У благую часіну Каб не давялося маскаля шукаць!       Дзе ж Катруся блудзіць? Пад тынамі начавала, Раненька ўставала, У Маскоўшчыну паспяшала; Аж бух — зіма стала. Свішча полем завіруха; Ідзе Кацярына У лапцях — цяжкое гора! — Вецер рве хусціну. Кацярына йдзе, дыбае; Глядзіць — штось віднее... Маскалікі йдуць, здаецца... Ой жа! Сэрца млее... Паглядзела, іх сустрэла: «Ці няма,— пытае,— Чарнявага майго Йвана?» Тыя ж: «Мы не знаем».