18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 18)

18
Ці пазнае Кацярыну, Сына прывітае? З ім забыла б чарнабрыва Шляхі, пяскі, гора: Ён, як маці, прывітае, Як брат, загавора...       Будзем бачыць, а пакуль што — Адпачыну троху, Ды тым часам распытаю На Маскву дарогу. Ой, далёкі шлях, браточкі! Знаю яго, знаю! Ажно сэрца ледзянее, Як успамінаю. I я калісь папамераў,— Каб яго не мераць!.. Расказаў бы я пра гэта, Але ці ж павераць? «Хлусіць,— скажуць,— такі-гэткі! (Ведама, не ў вочы), А так толькі псуе мову Ды людзей мароча». Праўда ваша, праўда, людзі! Нашто ж тое знаці, Што слязамі перад вамі Буду выліваці? Нашто яно? У кожнага Ці ж свайго не хваце?.. Ану яго!.. А тым часам Крэсіва лепш дайце Ды табакі, каб, як кажуць, З гора не журыцца. А то гаварыць аб ліху — Бяда йшчэ прысніцца! Няхай яе ліха возьме! Лепей памяркую, Дзе мая ўжо Кацярына З Іванкам вандруе.       За Кіевам ды за Днепрам, Па-над цёмным гаем, Чумачэнькі ідуць шляхам, Пугача спяваюць[7]. Ідзе шляхам маладзіца, Неіначай з прошчы. Чаго ж смутная такая, Заплаканы вочы? На плячах звісае клумак, Латана апратка, У руцэ кій, на другой жа — Заснула дзіцятка. Сустрэлася з чумакамі, Дзіцё закрывае. «Ці ў Маскоўшчыну шлях гэты?» — Чумакоў пытае. «У Маскоўшчыну? Гэты самы. Далёка, нябога?» «У Маскву аж! Майце літасць, Дайце на дарогу!» Бярэ грош і аж трасецца: Цяжка яго браці!.. Дый нашто ёй?.. А дзіцятка? Яна ж яго маці!.. Заплакала, пайшла шляхам, У Броварах спачыла, Ды сыночку за мядзяк той