18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 159)

18
      Суседа Гурыя[154]. А ў садзе,       У тым зялёным вертаградзе[155],             Вірсавія[156] купалася,             Як у райскай плыні,             Таго Гурыя сябрыня,             Царова рабыня;             Купалася сабе з богам,             Грудзі свае мыла             I цара свайго святога             У дурні пашыла. Сцямнела, і, цемрай кругом ахінёны, Сумуе ў дрымотнасці Ерусалім. У пышных палацах, нібыта шалёны, Давід пахаджае — о цар неўпынёны! I сам сабе кажа: «Я... Мы павялім!       Я цар над божым над народам!       I сам я — бог маёй зямлі!       Я — ўсё!..» А трохі потым       Рабы вячэру падалі I кубак добрага сікеру[157]... I цар сказаў, каб на вячэру... Рабы рабыню прывялі, Такі ж Вірсавію. Няўрокам — Да божага цара-прарока Сама Вірсавія прыйшла I павячэрала, сікеру З прарокам выпіла й пайшла Крыху спачыць пасля вячэры З сваім царом. I Гурый спаў. Яму й не снілася, вядома, Што ціха дзеялася дома, Што з дому цар яго украў Не золата, не серабро, А лепшае яго дабро, Яго Вірсавію украў. А каб не ведаў ён аб шкодзе, Дык цар забіў яго, і годзе! А после цар пры ўсім народзе Заплакаў трохі, абдурыў Псалмом старога Анафана...[158] I зноў вясёлы, і зноў п’яны Каля рабыні захадзіў. Святыя так цары жывуць. А як жа простыя? Не знаю, I раю вам таго не знаць Ды і ні ў кога не пытаць, Каб не зашкодзіла, бывае!..

II

      Давід, святы прарок і цар, Не вельмі быў благачасцівы. Была дачка ў яго Фамар I сын Амон[159]. I нам не дзіва: Бываюць дзеці і ў святых, Ды не такія, як другіх, А іншыя... Амон шчаслівы, Прыгожы першы сын яго, Ляжыць, хварэючы чагось. Давід і стогне, і рыдае, Рве рызу, попел пасыпае З бяды сабе на галаву: «Я без цябе не пажыву I дня адзінага, мой сыне, Мой лепшы, дарагі хлапчына! Не ўбачу сонца і зару, Я без цябе памру, памру!»