18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 127)

18
Ды пайшла ў палацы Лячыць яго, памагаці, А не праклінаці. Не вылечыла хворага, Бо не дапусцілі... А як памёр, дык за яго Госпада маліла. Святой жыла сабе, дзяўчат Стала навучаці, Каб з панамі не кахацца, Людзей не цурацца. «А то бог вас пакарае, Ды шчэ горш, чым людзі, Людзі гордыя й благія, Сваім судом судзяць». Вось так яна навучала, Нядужых лячыла, А з убогім астатнюю Скарынку дзяліла. Разумныя і добрыя Людзі яе зналі, А ўсё-такі пакрыткаю I Ведзьмаю звалі. Седнеў 1847 Ніжні Ноўгарад 1858

У КАЗЕМАЦЕ

***

      Ты прыгадай, сяброў сям’я... Каб тое ліха мы не зналі Ніколі больш, як вы і я 3-за крат на волю выглядалі. I пэўна думалі: калі, Калі на раду, на размову Ўсе разам сойдземся ізноў мы Тут на зубожанай зямлі? Ніколі, як відаць, ніколі З Дняпра мы разам не пап’ём! Разойдземся і разнясём У лес, у стэп сваю нядолю, Яшчэ паверым трохі ў волю, А потым жыць сабе пачнём             Між людзьмі, як людзі.             Покуль тое ж будзе,             Любіцеся, браты мае,             Украйну любіце,             За гаротную старонку             Госпада маліце.             I яго забудзьце, другі,             I не праклінайце.             I мяне ў няволі лютай             Часам прыгадайце. Орская крэпасць 1847

I

Ой, адна я, адна, Як быліначка ў полі, Ды не даў жа мне бог Ані шчасця, ні долі. Толькі даў жа мне бог Красу — карыя вочы, Выплакала й тыя Ў адзіноце дзявочай. Ані браціка я, Ні сястрычкі не знала, Між чужымі ўзрасла