реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 28)

18
За золата злачынствы, кару панясе. Цяпер жа ведай, што пакуль Зевес мае Малітвы чуе — вось пад клятваю кажу — (Да вартаўніка) Калі не знойдзеце, хто труп той пахаваў I да маіх вачэй таго не прывядзеце, Усёю карай вам не будзе смерць адна: Жывымі ўсіх павешу і прымушу вас Нахабніка назваць, што тое учыніў, Каб навучыліся вы, дзе карысць шукаць Вам трэба — і каб ведалі, што не заўсёды I не ўсялякую карысць любіць павінны. Бо хабары ганебныя часцей нясуць Бяду з сабою, чым задавальненне.

Вартаўнік

Ці можна мне сказаць? Ці мне ісці назад?

Крэонт

Ты досыць прыкрых слоў мне ўжо нагаварыў.

Вартаўнік

Ці боль вушам тваім зрабіў я альбо сэрцу?

Крэонт

Шукаць надумаў, што ў мяне баліць?

Вартаўнік

Вушам я тваім боль зрабіў, злачынца ж — сэрцу.

Крэонт

Як бачу, лапатаць ты здольны ад прыроды.

Вартаўнік

Няхай, але ж той справы не рабіў я.

Крэонт

Не веру! Ты душу сваю прадаў за грошы.

Вартаўні

Бяда! Бяда, калі над намі ўладу мае той, Якому мроіцца чаго зусім няма.

Крэонт

Кажы цяпер, што хочаш. Ды калі Злачынца мне не прывядзеце вы — убачыце, Што толькі гора йдзе за дрэннай справай. (Адыходзіць у палац)

Вартаўнік

Знайдзі ж цяпер злачынца! Зловяць ці не зловяць — Залежыць гэта толькі ад багоў адных. Але мяне ўжо ты не ўбачыш тут. Ужо не меў надзеі я, што буду цэлы — Багам вялікую падзяку прынясу. (Хутка адыходзіць.)

СТАСІМ ПЕРШЫ

Хор

Страфа першая Шмат існуе ў прыродзе магутных сіл, Але дужэйшы за ўсё — чалавек. Ён за сівое мора ідзе Ў час зімовых бушуючых бур; I навокал яго ўздымаюцца бурныя хвалі. Багіню найвышэйшую, зямлю, Няўтомную і вечную, ён раздзірае, З году ў год ён шарпае яе плугамі, Якія цягнуць коні. Антыстрафа першая Сеткі накінуўшы, ловіць ён Нядбалых і быстрых птахаў племя, Як і пароды дзікіх звяроў. Рыб, што ў моры вялікім жывуць, Невадам сплеценым ловіць мудрэйшы за ўсіх чалавек. Ён мае ўладу хітрасцю сваёю