реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 20)

18
На жаль!

Гермес

Зеўс гэтых слоў на ведае...

Праметэй

Яшчэ не ведае, ды час яго навучыць.

Гермес

А ты — і сціпласці зусім не навучыўся...

Праметэй

З табою, памагатым ката, я не размаўляў бы, Калі б яно было так.

Гермес

Ты сказаць не хочаш Таго, чаго жадае бацька твой?

Праметэй

Што ж, гэтую паслугу я яму завінаваціў.

Гермес

З мяне, нібы з дзіцяці, здзекуешся ты.

Праметэй

А хіба ж не дзіця ты, не дурнейшы за дзіця — Як думаеш, што я пра ўсё пачну расказваць? Ні хітрасцю, ні катаваннямі не змусіць Мяне Зевес пра таямніцу распавесці, Пакуль ганебных тых не зніме ланцугоў! Няхай імклівыя наводзіць бліскавіцы, Няхай і завірухі насылае і няхай Грымотамі зямныя нетры працінае — Зеўс ад мяне даведацца не зможа Пра тое, хто яго пазбавіць валадарства!

Гермес

Калі табе зусім не здрадзіў розум, Зрабі выснову ўсё ж з цяперашніх пакут.

Праметэй

Вось гэтак можаш гаварыць ты хвалям — Не думай, што, каб вырваць Зеўса ўсмешку, Я ганьбавць схачу душу сваю Дурной пакораю і па-жаночы Пачну заломваць рукі перад тым, Каго я ненавіджу. Ды хутчэй Вазьму я, несмяротны, ды памру!

Гермес

Я шмат казаў, ды ўсё, відаць, дарэмна: Душа, што скалянела, не растане Ад просьбаў, быццам жарабец, які Кусае цуглі і адчайна рвецца з лейцаў; Але ж упартасць і зацятасць анічога Не вартыя — як мудрасці няма! I ўсё ж падумай добра: калі ты Не ўчуеш папярэджанняў маіх, Якая навальніца бед, пакут страшнейшых Цябе дасягне непазбежна. Зеўс Ударыць бліскавіцаю з-за аблакоў I на шмат частак разаб’е скалу, Ў каменныя абдоймы цябе ўцісне І, покуль зноў ты ўбачыш белы свет, Ён знойдзе новых катаванняў шмат: Арла — крылатага драпежніка Свайго — пашле, каб ён ірваў Кавалкі твайго цела; нібы госць Няпрошаны, крывавай дзюбай Тваю пячонку будзе працінаць... I ўжо твае не скончацца пакуты, Пакуль на тваё месца іншы бог Не прыйдзе і не спусціцца У змрок Аіда, у глыбокі Тартар. Таму — падумай лепш яшчэ, бо тут —