18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Ольга Ипатова – Перакат (страница 6)

18

— А вы зноў пачакаеце, Барысавіч! — на бледных Аленіных шчоках прабіліся чырвоныя плямачкі.— Мы вернемся… зараз…

Жанчына ў цёмным, не сказаўшы ніводнага слова, пайшла туды, куды паказвала ёй Алена. Гнеў і скрытая нянавісць паступова праступалі ў яе твары. Алена поглядам паказала на маленькую бакавую дзверку:

— Там выхад наверх?

Феліцыя Прыбыловіч спыпілася, вочы яе ўспыхнулі:

— Ты, хамка, хочаш страляць — рабі гэта тут!

— А я ў спіну не страляю. Няхай нас божы суд рассудзіць… Ну!

Яна паказала на дзверы, і нянавісць таксама палыхнула з яе вачэй.

— Далей! — калі прайшлі першы пралёт, скамандавала Алена.

На трэцім пралёце яна выглянула. Чырвоная чарапіца даху канчалася тут, і вузкі, у два пальцы даўжынёй кант цягнуўся ўнізе, па схіле даху. Направа пачыналася вежа з невялікай пляцоўкай упутры. На сярэдзіне даху было невялікае акенца.

— Ідзі! — коратка сказала Алена, паказваючы па кант — па ім, здавалася, прайсці магла хіба птушка. Яна паглядзела ўніз: там цямнелі каменныя пліткі бруку, апушаныя зялёнай сакаўной травой, белая прыблудная кошка ласкава мылася, седзячы на яркім жоўтым пяску.

— Ідзі! — паўтарыла Алена. — Калі кроў мая… Васілька… не лягла на душу… ты пройдзеш!

Яны ўжо стаялі на званіцы, і вецер трапаў ім валасы. Вочы Феліцыі спыніліся па Аленінай галаве — там бялелі сівыя пасмы. Яна нядобра ўсміхнулася, апусціла галаву ў роздуме. Тонкія, нервовыя пальцы яе павольна, нябачна амаль, сціскаліся — так сціскаюцца лапы драпежніка, які рыхтуецца да скачка.

Скачок і сапраўды быў нечакапы. Алену з сілай ударыла аб сцяну званіцы. Некалькі сантыметраў улева — і яна вылецела б у вузкі праём. Ногі ў яе падкасіліся, яна, падаючы, ударылася галавой, і тупы боль на імгненне адключыў яе свядомасць. Пісталет, клацнуўшы, вылецеў на падлогу, рэзкі шчаўчок прымусіў Алену падхапіцца. Дзве жанчыны кінуліся да зброі, Феліцыя паспела схапіць яе першай. Тонкія пальцы яе ліхаманкава слізнулі па ствалу, яна выпрасталася, алс тут знізу раздаўся стрэл, і яна, як падкошаная, рухнула да ног Алены.

З шумам узляцелі са званіцы птушкі, абарваўся акорд, які ўзяў у касцёле музыкапт. Упаўнаважаны бег да званіцы, высока задзіраючы галаву, сварыўся.

Алена вынула з тонкіх скурчаных пальцаў Феліцыі свой пісталет, абцерла яго, апусціла ў кішэню. Пасля, асцярожна паднімаючы падол спадніцы, ступіла па вузкі, там-сям скрышаны ветрам кант. Упаўнаважаны стаў слупам.

— Куды! — закрычаў ён што было моцы. — Куды, дурная ты баба!

Яна не глядзела на яго. Трымаючыся адной рукой за чырвоную чарапіцу, яна асцярожна ступіла крок, пасля другі. Нага яе амаль напалову павісла пад бозданню, але, узмахваючы для раўнавагі другою рукою, яна ішла, балансуючы між дахам і агромністай пустэчай прасторы. I толькі калі, хіснуўшыся, яна дайшла да аконца і, трымаючыся за яго аберуч, села на каменны падаконнік, закінуўшы ногі ўнутр, ён, прамармытаўшы нешта, пайшоў увысь, на вежу, не слухаючы рэзкага голасу ксяндза, які ішоў следам, скардзячыся і пагражаючы адначасна.

Алена сядзела, і слабасць усё мацней навальвалася на яе, адбіраючы сілы і ахвоту рухацца. Ёй здавалася, што толькі цяпер скончылася, як адарвалася тое, ранейшае, ужо беззваротнае жыццё, што толькі цяпер трэба думаць і рашаць, як жыць далей. Раптоўна на шчоках яе пацяклі слёзы.

— Божы суд, — усхліпнула яна, аблізваючы салёныя вусны, не ведаючы, радавацца ці сумаваць ад таго, што зноўку можа плакаць, што мёртвы абруч, які столькі месяцаў сціскаў ёй галаву, як быццам лопнуў, упаўшы да ног, як толькі што ўпала Феліцыя — з тварам, скажоным нянавісцю, якой не дадзена было выйсця — гэтакая нянавісць не праходзіць, яна назаўсёды застаецца на мяжы старога і новага, на што падзяляецца свет…

Сіняе бяздоннае майскае неба ляжала над ёй. Яна адкінула галаву, заплюшчыла вочы, усё яшчэ плачучы, а галубы, вяртаючыся на наседжаныя мясціны, кружылі над ёю, над вежай, над мёртвай Феліцыяй, і араты, патрывожаны стрэлам, цяпер зноў таропка пагнаў каня па зямлі, што ажывала пасля доўгай лютай зімы, пракладваючы на ёй цёплыя, нагрэтыя шчодрым сонцам барозны.

Мой брат Цімка

Цёплым адвячоркам ліпеня, у суботу, якраз за тыдзень да вяселля Васіля Асоты, у рачулцы Святлянцы ўтапіўся яго малодшы брат Цімка.

Васіль у тую суботу не паехаў у пасёлак: трэба было на прымерку ў атэлье, пасля зазірнуць у магазін «Шчасце», выбраць добрую пару абутку — ён якраз нагледзеў чэхаславацкія, на тонкай скураной падэшве, з жоўтымі акуратнымі кантамі і вузкімі шаўковымі шнуркамі пантофлі. Меўся ён таксама купляць падарункі сватам і сведкам, хаця прыдбаў ужо і капронавыя, са штампаваным фабрычным узорам рушнікі, і белыя поліэтыленавыя кветачкі, і колькі кілаграмаў дарагіх «Мішак» у прыгожых абгортках, і дзве скрыні «Маскоўскай» — вяселле напачатку будзе ў рэстаране ў горадзе, а пасля ўжо ў пасёлку, і дзе ты на рэстараннае напасешся грошай…

Пляменнік Мішка прымчаў за ім ноччу, на старшынёвым «газіку», бледны і зніякаваты, са змакрэлым чубам, і доўга коўтаў у горле страншыя словы, пасля якіх Васіль асеў у крэсла і колькі часу не міргаючы глядзеў на пляменніка, як бы не даючы рады яго словам.

— Цімка… утапіўся? — Ён паўглядаўся яшчэ і здрыгануўся, разам зразумеўшы, што пляменнік не жартуе. Цімка, ціхмяны бялявы падлетак з сарамлівым поглядам і вечна ўторкнутым у кніжку носам, за што маці не раз скардзілася братам. Цімка, што яшчэ ў мінулы раз паказваў яму акуратна змайстраваны з паперы лялечны тэатрык, бліскаючы сінімі вачамі, акуратна прастуючы пальцам тонкія фігуркі нейкіх прынцаў і прынцэс, што ўсе скручваліся ў трубачку! Цімка, якога ён вёў некалі за руку ў першы клас, чыя маленькая гарачая рука дрыжэла ад шчасця і хвалявання, а ногі ў вялікіх чаравіках блыталіся ў густой зжаўцелай траве!

— А… маці?

Пляменнік паціснуў плячыма, і Васіль зразумеў, што пытанне недарэчнае. Маленькая, рухавая, са смяшлівым бляскам у вачах маці, канешне ж, цяпер у тым стане, які апісаць ці пра які расказаць проста немагчыма.

— Сам утапіўся?

— Сам. Дзяўчаткі бачылі.

— З-за чаго?

— Кажуць, з-за Каці Рыжковічавай.

— Каці? — Васіль ліхаманкава ўспамінаў.— З-за той, рыжай?

— М-г… — прамармытаў Мішка.

Ягачэ пасядзеўшы, Васіль, як прыбіты чым, пачаў збірацца: абуўся, усцягнуў па плечы паласатую майку і павольна ўлез у пацёртыя вузкія джынсы. Кінуў у вялікую белую сумку вялую вільготную палку каўбасы, затым, памарудзіўшы, напакаваў астатняе месца бутэлькамі: ці ёсць у іх там, у вёсцы, грошы, і так іх цяпер спатрэбіцца нямала. Пасля пашыбаваў услед за Мішкам па прыціхлым начным калідоры інтэрната, дзе ля ўваходу не спала, чакаючы, пакуль яны выйдуць, дзяжурная. Пазяхаючы, яна зачыніла за імі дзверы, але вочы ў яе, заўважыў Васіль, былі насцярожаныя і сумныя — яна ведала ўжо аб няшчасці. Сіняе неонавае святло, разлітае па соннай вуліцы, надало іх тварам нетутэйшасць, і Васілю раптам падалося, што і прыезд Мішкі, і паведамленне яго толькі бачацца ў сне і варта расплюшчыць вочы, як насланнё знікне. Але не — нічога не знікла, і на халодным росным узгорку, дзе стаяла машына, насупраць інтэрната ўсё гэтак жа гаротна калыхаліся над начным вецярком дрэвы, мігцела святло, крыху гудзелі лямпы, што былі падобныя да чашачак ландышаў, і глуха глядзела здалёк, з неасветленых кутоў, цемень — раўнадушная і варожая. Сцепануўся, залез у машыну; сцяўся, пашкадаваўшы, што забыўся на куртку: металічная халодная ручка непрыемна дакранулася да цёплага локця.

Машына загула, ірванула з месца, памчала, гайдаючыся і падскокваючы па калдобінах. дарогі. I ўвесь гэты час, пакуль навальвалася дрымота, а гора, што жыло ў душы, супраціўлялася гэтаму, ён сядзеў здранцвела і моўчкі, перабіраючы нядоўгае жыццё Цімкі — такім, якім яно бачылася яму, старэйшаму брату.

Успаміналася, як той чытаў казкі: тонкі тварык брата ажываў, вусны варушыліся, паўтараючы словы. У іх здавён была гульня: Васіль часам купляў ці прыносіў ад сяброў ласункі і непрыкметна падсоўваў малому, а калі той знаходзіў, гаварыў:

— Гэта табе зайчык прыслаў!

— Зайчык! Зноў зайчык! — шчабятаў Цімка. — Ты яго бачыў?

— Бачыў.

— Які ён?

— Беленькі.

— А што ён казаў?

— Гаварыў, што вельмі любіць Цімку, але не можа чакаць раніцы, трэба бегчы.

— А што, зайчык працуе?

— Працуе.

— Перадай яму, што я яго таксама вольмі. люблю! Пасля Цімка падрос, але гульня гэтая засталася: прывозячы падарунак брату, Васіль з усмешкай гаварыў, што гэта прыслаў зайчык, а Цімка з той жа ўсмешкай адказваў:

— То дзякуй яму. Перадасі?

— Перадам.

Ніхто — ні маці, ні старэйшы Антось — не ведаў той гульні, яна была таямніцай паміж двума малодшымі братамі, і толькі ў апошнія гады неяк забывалася на тое, даўняе, і Васіль меней звяртаў увагу на малодшага брата, болей быў заняты сваімі клопатамі: уладкавацца ў горадзе, знайсці працу. Праца зпайшлася лёгкая — шафёрам у пажарнай камандзе. Асноўны яго занятак быў — уважліва праглядаць машыну, каб была яна гатовай для выезду ў любую хвіліну. Выклікаў было няшмат, але кожны запамінаўся — то незвычайнасцю, то вострым пачуццём небяспекі, то і гумарыстычнасцю — было ў іх рабоце і такое. I першыя Васілёвы крокі ў якасці гараджаніна таксама вымагалі часу і клопатаў: шукаць тыя рэчы, якія маглі адразу выдзеліць яго з кагорты навічкоў, «дзеравенскіх», як гаварылі гарадскія хлопцы, набыць той няўлоўны выгляд крыху стомленага, дасведчанага чалавека, які напускалі на сябе фарсістыя, што падчас здаваліся яму на адзін твар, якім употай зайздросціў.