реклама
Бургер менюБургер меню

Ольга Ипатова – Перакат (страница 4)

18

Але пават цяпер яна не магла параўноўваць, хто даражэйшы: сын, што ляжаў на грудзях, прыкрыты цёплай хустай, ці Васіль, што лялжў цяпер, мабыць, на жорсткім, непрыветным ложку— на худой яго шыі, мабыць, яшчэ больш рэзка выдзяляюцца пісягі, і толькі сэрца яго, нібы намацваючы яе і маленькага, як бы пасылае ў поч цяпло і адзею. Яна ўспомніла, як няроўна і глуха грукацела яно па апошнім спатканні, і раптам спалохалася: устала, адной рукой прытрымліваючы хлопчыка, другой ахінаючы ад ветру ягоны тварык. Усё, здаецца, было па-ранейшаму, толькі вецер як быццам перамяніўся: ён яшчэ больш злавесна загудзеў, б'ючыся аб сцяну, і раптам моцным, тугім парывам ударыла ў недалёкую арабіну, і яна дробна закалацілася, уся выгнуўшыся назад. Лісты пасыпаліся з яе, няспелыя яшчэ гронкі затрэсліся, і вялікая чорная птушка, што прымасцілася на яе галінах, з шумам паляцела прэч і раптам закружылася пад маці і сынам. Алена пазнала: гэта была варона, і нейкім незразумелым холадам як абдало яе з галавы да пог. Яна ўстала. Не, рана яшчэ ісці адсюль, у цёмную, нелітасцівую ноч, трэба змагацца за сябе і за сына — яны абодва патрэбныя Васілю. Хай спачатку прагоняць яе, а так, проста, ні з таго ні з сяго збегчы, калі надыходзіць ноч… Яна паспешліва пайшла ад брамы, таропка спусцілася ў цёмнае скляпенне, дзе была яе каморка. Прадчуванне нечага жахлівага мучыла яе, і яна, ледзь паклаўшы дзіця, саслізнула ўніз і, голымі каленкамі стаўшы на халодную, усю ў шурпатых пясчынках, падлогу, зайшлася плачам і доўга малілася, аж пакуль, знясіленая, ледзь паднялася і, упаўшы побач з сынам, заснула неспакойпым сном.

Некалькі дзён прайшлі ў чаканні. Але ніхто нічога пе гаварыў ёй — усе, відаць, былі занятыя больш істотнымі справамі: трэба было неяк хаваць кляштарную маёмасць, здымаць каштоўныя аклады на іконах. Вядома, што нясе з сабой вайна, яна не разбірае падчас ні віноўнага, ні нявіннага…

…Калі Алена нясмела, каб яе не заўважылі, выбралася з кляштара, каб трапіць на спатканне да Васіля, яна не надта спадзявалася, што ўбачыць яго. Але маглі ж і ў самой турме адбыцца нейкія змены! А раптам удасца вымаліць яго ў турэмшчыкаў, раптам і ім не патрэбны гэты клопат перад наступленнем вайны, што набліжалася і набліжалася да горада. Яна хуткімі крокамі падышла да знаёмага акенца, пастукалася. Салдат, у канфедэратцы і светла-зялёным мундзіры, прачытаў прозвішча Васіля па пададзенай паперцы і пайшоў некуды, але праз колькі хвілін вярнуўся, моўчкі выкінуў вузельчык.

— Выбыў твой Дамашэвіч, — коратка сказаў ён і прыняў ад жанчыны, што стаяла за Аленай, торбачку з перадачай.

— Як гэта… выбыў? — Алена не зразумела.

— Ну, перавялі яго куды, — нецярпліва сказала жанчына, не адрываючыся ад твару салдата, як быццам просячы яго аб літасці. — У другую турму ці так…

— Што — так? — сэрца ў Алены тахнулася так, што ёй здалося, яна падскочыла.

Відаць, яна пабялела, таму што нейкі стары, што стаяў непадалёк, паспешліва падышоў да яе, узяў за руку, адвёў убок.

— Пачакай, дачка, — сказаў ён, але Алена не слухала, яна цягнулася, незаўважна для сябе, да акенца, трымаючы ў руцэ вузельчык. — Пачакай, зараз мы даведаемся.

— Не, не, пачакайце, як жа гэта? — мармытала

Алена, усё рвучыся ад старога. Жанчына, у якой праверылі перадачу, да драбніц перакапаўшы і праверыўшы прынесенае, стаяла ля акенца, чакаючы адказу. Запалыя вочы яе хмурна агледзелі Алену.

— Чаго ты мітусішся? Што, не разумееш, дзе ён? — яна падняла вочы ўверх. — Да пана бога, мусіць, адправілі…

— Ты што, маладзіца, з глузду з'ехала! — прыкрыкнуў стары. — Ты што вярзеш? Што соль на жывое сыплеш?!

— Усім зараз солана даводзіцца, — прамармытала тая, але змоўкла, спадылба гледзячы на Алену.

Стары падышоў да акенца, ціха загаварыў з салдатам. Той адказваў коратка, ноахвотна, рыўком беручы перадачы — у торбах, сумках, сетках.

— Трэба да начальства прабівацца, і зараз, — загаварыў ён зноў.— Тут, у гэтага, нічога не даб'ешся. Ідзі пакуль прысядзь, а то, бач, ногі не трымаюць. Эх вы, дзеўкі! Улезуць у палітыку, а самі кволыя, як курыцы.

Адвёўшы Алену ўбок, каб яна магла крыху аддыхацца, ён гаварыў і гаварыў, відаць, каб адцягнуць яе думкі ад таго, аб чым магла яна зараз даведацца.

— У мяне дачка якраз такая, як ты. Дачка! Ну і сораму ж за яе прыняў на сябе. А зараз нічога, як бы і прывык. Вось толькі старая знемаглася, амаль не ходзіць цяперака, акурат як Геленку нашу забралі!

— Не, — сказала Алена, перабіўшы старога. — Не, я не магу тут стаяць. Я ведаць хачу. Пойдзем!

Не здзівіўшыся яе просьбе, як быццам так і трэба было, стары пайшоў з ёю да начальніка. Відаць, каб не гэты маленькі, але з дзіўна маладымі сінімі вачамі стары, Алене самой нізавошта было б не дабрацца куды трэба. Але іх упусцілі, і начальнік — вялікі, чырвоны, з вырачанымі вачамі і вялікімі, ледзь не да падлогі, рукамі, закрычаў на яе, яшчэ болей выкочваючы вочы:

— Пся крэў, бальшавікоў пладзіць яны ўмеюць, а ўлады паважаць не навучацца. Так-так, не навучацца!

— Пан начальнік, — прыніжана папрасіў стары, і шапка ў ягоных руках дробна задрыжала. — Маладзіца вось збіраецца з ім шлюб браць. Сапраўдны, у касцёле. Яна ж жыве пры кляштары. Грэх трэба ёй зняць са сваёй душы…

— Позна ж яна пра грэх падумала! — закрычаў той, і чырвоныя яго вочы ўпіліся ў Алену.

— Чаму нозна? — Алена адчувала, што ёй робіцца ўсё больш млосна, і баялася толькі аднаго — не самлець тут, у кабінеце, бо другі раз яе не пусцяць, а як жа іначай даведацца пра Васіля?

— Таму і позна! — ён, азіраючыся на стол, шукаў вачамі паперу і, знайшоўшы, амаль кінуў яе Алене. Мярцвеючы, яна схапіла абвяшчэнне і, нічога не могучы прачытаць, ужо здагадалася — тое, пра што яна баялася думаць, заклінаючы лёс і ўсявышняга, тое адбылося… Стары зноўку моцна абхапіў яе за плечы і, бязвольную, усё вёў яе некуды ўніз, праз браму. Яна ішла, перастаўляючы ногі, пакуль без сіл не апусцілася проста на брук, на пукатыя літары падпісу на плітах — «Magistrat». «Позна! Позна!» — біліся, крычалі словы, і яна, прыходзячы ў прытомнасць, адчувала, як забіваюць яны яе, топчуць у каменную, нежывую гэтую зямлю ўсё, чым яна жыла, на што спадзявалася…

Яна апрытомнела толькі пад вочар. Над горадам плыў касцельны звон, мяккія вечаровыя цені ляглі на чыстую падлогу пезнаёмага пакойчыка. Яна нейкі час бяздумна глядзела па аблезлы старадаўні буфет з бясконцымі чорнымі завіткамі, з пузатымі фаянсавымі фігуркамі, на стол, дзе ляжаў белы, з ружамі абрус. На стале стаялі таксама чатырохгранная бутэлька з цёмнай вадкасцю і шклянка; промні пераліваліся на цёмных гранях. Жанчына, яшчэ нестарая, у шэрай сукенцы з гафрыраваным белым каўнерыкам, з цёмпымі косамі, што дзвюма дужкамі клаліся ёй на скроні, падышла, прысела нобач:

— Выпіце, пані, вам будзе лягчэй.

— Дзе… я? — Алена прыўзнялася, дзіка азіраючыся навокал.

— Сваяк вас прывёз. Дзядзька Казімір. Не кідаць жа вас на бруку!

Алена ўспомпіла ўсё: сённяшні дзень, старога з сінімі вачыма, абвестку аб смерці Васіля, і зноў вялізная пустата абрынулася на яе, халодная, маўклівая… Сэрца Васіля ўжо не стукала, пасылаючы ёй цяпло, даючы сілы чакаць. I калі, калі яна прагледзела, занялася сваімі справамі, клопатамі, калі яна адпусціла ад сябе тоненькі праменьчык?!

I другая думка пранізала яе. Сын… ён таксама адзін цяпер. Адзіны для яе ў свеце… Дзе ён, што з ім?

— Мне трэба ісці… Хутчэй… — замітусілася яна. Жанчына не ўтрымлівала яе. Яна дапамагла Алене

апрануцца, сунула ёй у руку адрас: -

— Будзе патрэба якая — прыходзьце.

Праводзячы Алену, абняла яе, пагладзіла па галаве:

— Вам жыць трэба, разумееце? Жыць!

Алена пе помніла, як яна ішла назад, у кляштар. Яна глядзела вакол, але ўсё, што абкружала яе — разгубленыя, радасныя, недаўменныя позіркі, штурхатня — усё слізгала міма свядомасці. На вуліцах было нязвыкла шумна, каля многіх дамоў грузілі на фурманкі хатні скарб, іржалі коні, там-сям, бліжэй да цэнтра, крычалі жанчыны. Стаміўшыся, яна прыхінулася да драўлянай агароджы на невялікай вулачцы, дзе з-за дошак плота глядзелі жоўтыя вяргіні, бляклыя астры і рамонкі. Ярка свяціла сонца, але вецер быў халаднаваты, і ў высокім сінім небе чамусьці лёталі вароны, махаючы крыллем і як галосячы. Глуха вухнула непадалёку, пасля бліжэй, яшчэ бліжэй. Па вуліцы з крыкам прабеглі нейкія людзі, адзін з іх схапіў яе за руку:

— Чаго стаіш? Жыць надакучыла?

— Што гэта? — павольна запыталася яна.

— Вайна, пані, вайна! — крыкнуў мужчына і пацягнуў Алену за руку, але яна вырвалася.

Усё мяшалася ў яе галаве. Якая вайна? Ужо ж ішла нейкая калатня. Ужо, пад ледзяным яе дыханнем, толькі ад таго, што яна была побач, гінулі людзі… I недзе недалёка адсюль ляжаў, бездапаможны, яе сын… Упершыню за цэлы дзень яна ўскалыхгулася думкай пра яго — пранізлівай, балючай, і заспяшалася, не азіраючыся, не думаючы пра выбухі, што час ад часу скаланалі паветра.

Калі яна зайшла ў двор кляштара, ёй здалося, што шум і мітусня па вуліцах і гэтае слова «вайна» прымроіліся ёй. Тут, у двары, было ціха, толькі арабіна калыхалася вяршалінай, асветленай вечаровым ужо сонцам — відаць, ніжэй яе захіляла агароджа. Манашкі нетаропка хадзілі па бруку, і галубы, перавальваючыся, сыта рухаліся следам. Алена, уваходзячы ў вароты, не глядзела навокал. Не звярнула яна ўвагу і на тое, што сёстры, міма якіх яна крочыла, адводзілі позіркі, а адна спачувальна кранула яе за плячо, як бы хочучы нешта сказаць, але не асмелілася, толькі перахрысцілася за яе спіной.