18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Богдана Забурская – КОШТ (страница 1)

18

Богдана Забурская

КОШТ

КОШТ.

Частка I АЛЕСЬ.

Глава 1. Попел ды крэйда.

Попел.

Бетонная цемра бліндажу пахла порахам, сырой зямлёй ды халодным металам. Алесь сядзеў на скрыні з-пад снарадаў, выцягнуўшы стомленыя ногі, аблепленыя зацвярдзелым брудам. Позірк яго застыў на маленькім агеньчыку газавай гарэлкі, якой яны намагаліся абагрэць памяшканне, але бачыў ён у гэты момант не маленькі агенчык, штосці зусім іншае.

У яго не было яе фотаздымкаў, ніводнага. Толькі памяць, якая, нібы старая стужка, пракручвала апошнія кадры з яе профілю ў сеціве. Кася на тых здымках была ўвасабленнем поспеху ды вытанчанасці: вось яна ў эстэтскай кавярні з нейкай кніжкай на століку, вось — у элегантнай бежавай сукенцы на фоне галерэі. Здавалася яе свет быў напоўнены святлом, пахам дарагой парфумы ды бяспекай, дзе самай вялікай турботай быў выбар колеру фіранак або складанасць новай п’есы для фартэпіяна. Менавіта так гадаў Алесь.

Мужчына стомлена прыкрыў вочы, і холад бліндажа на імгненне адступіў, саступаючы месца ўспаміну дваццацігадовай даўніны.

Дваццаць гадоў таму.

Травень.

У класе панавала задуха. Сонца бязлітасна залівала парты, прымушаючы пыл танчыць у паветры. Гэты быў іх апошні навучальны год. Настаўніца нешта манатонна тлумачыла пра лагарыфмы, але Алесь яе не чуў. Ён глядзеў на Касю.

Яна сядзела наперадзе, ідэальна роўна трымаючы спіну — гэтая постаць заўсёды выдавала ў ёй нейкую прыроджаную шляхецкую годнасць. Гнуткая, вытанчыная з вялізарнымі блакітнымі вачыма, яна нагадвала хлопцу парцалянавую статуэтку. Толькі, вось характар дзяўчына мала далека не парцалянавы, Кася была бунтаром, якога немагчыма было зламаць дробнымі школьнымі правіламі. Пакуль увесь клас спрабаваў уратавацца ад гневу матэматычцы, яна спакойна малявала ў сшытку складаныя графічныя ўзоры, ігнаруючы лічбы ды графікі. Ёй было сумна. Яна жыла ў нейкім сваім свеце мастацтва ды гісторыі, дзе кожны рух меў значэнне, а алгебра была для яе толькі непрыемным фонам. Дяўчына здаваля: была чужой для гэтай шэрай будзённасці — незвычайнай, гордай, недасяжнай. Але як жа яна дратавала яго ды іншых аднакласнікаў гэтай сваёй незвычайнасцю, сваім поглядам скрозь іх, сваем нежаданням тлумачыць уласныя ж учынкі нават калі ёй штосці вымаўлялі настаўнікі ці дырактарка. Алесь не разумеў: як весці сябе з дзяўчынай, якая адначасова магла не блытаць паміж сабой Мане ды Моне ды паліць за школьным плотам, наўпрост на вачах класнай, робячы усё гэта так, нібы-та: так і павінна быць, з выглядам сапраўднай шляхцянкі.

Зараз

Рэзкі гук далёкага выбуху страсянуў зямлю, і з бэлек на плечы Алеся пасыпаўся пясок. Ён расплюшчыў вочы, вяртаючыся ў сваю рэчаіснасць. “Зноў пачалося” – падумаў ён. Тут, у яго свеце, не было месца для мастацтва ці доўгіх роздумаў альбо прыгожых размоў. Тут быў сусвет шэрага бруду, ірванага жалеза ды пастаяннага чакання смерці, якая магла прыляцець з любога боку.

- Алесь, збірайся, трэба ійсці, - пачуу мужчына голас ротнага, - адпачылі ды досыць.

Так трапілася, што зараз яго свет — гэта грубыя мазалі на руках, востры пах гару ды цяжар аўтамата, які стаў працягам цела. Яе — гэта ціхія вечары, бляск крышталю і бездакорная эстэтыка кожнага дня. Яны з Касяй існавалі ў розных вымярэннях, якія больш не перасякаліся. Яна, паспяховая ды усё такая ж прыгожая, а ён... Ён тут.

Алесь ведаў: хутка будзе новы навал. Але пакуль у яго былі гэтыя хвіліны, ён трымаўся за вобраз той дзяўчыны, якая малявала замкі замест задачак.

Яго мозаг не жадаў павяртацца у бліндаж, да холаду, бруду ды смуроду крыві, якія панавалі у ім, нібыта гаспадары. Мозаг нёсся далей, па хвалям спогадаў...

Глава 2. Васямнадцаць гадоў да...

Рэчка ды кветкі

Адзначыць свой апошні званок яны вырашілі на прыродзе.

Вечар цёплым ды шумным. Клас адпачываў на беразе ракі, нехта ўжо адчыніў бутэлькі бровару, нехта спрабаваў спяваць пад гітару, іншыя разышліся невялічкімі суполкамі уздоўж берага. Алесь, які заўжды, сярод аднагодкаў пачуваўся гаспадаром становішча: высокі, дужы, ён ведаў, што сказаць і як сябе паставіць. Сення быў ва удары, шмат гумарыў ды разважаў аднакласнікаў. Але, не гледзячы на развагі, хлопец увесь час намагаўся трымаць Касю у всаім полі зроку. Кася... Гэтая дзяўчына была яго «слабым месцам». Варта было ёй апынуцца побач, як уся яго ўпэўненасць некуды знікала, пакідаючы пачуццё нязручнасці.

Нарэшце, Алесь, падкрапіўшы сваю упэуненнасць невялікай колькасцю бровару вырашыўся.

Ён знайшоў Касю каля вады. Дзяўчына сядзела на велязарным камяні. Замест таго каб доўга збірацца з думкамі, Алесь проста падышоў і працягнуў ёй кветкі. Гэта былі ружы ў плёнцы — звычайныя кветкі. Кася прыняла іх так, нібы-та гэта быў самы звычайны учынак з боку Алеся. Ён ужо хацеў пакрыўдіцца, але іх вочы сустрэліся, Кася глядзела на яго з пяшчотай, такі погляд ён бачыў у гэтай дзяўчыны упершэню і Алесь, які звычайна ні перад кім не адводзіў позірку, першым паглядзеў убок. А потым мітусня тварыушаяся на вокал, паглынула іх. Тады Алесь ёй нічога так і не сказаў.

Кніга ды тытунёвы дым

Выпускны баль закруціў усіх у віры музыкі, размоў ды танцаў, але Алесь шукаў вачыма толькі адну постаць. Ён знайшоў яе на ганку рэстарана ў пачатку трэцяй гадзіны ночы. Кася стаяла з Лесяй ды Ганяй, іх аднакласніцамі, папраўляючы падол доўгай сукенкі.

— Увогуле не спала, — даляцеў да яго голас дзяўчыны. — Учора ўзяла чытаць..." - Хлопец не пачуў назвы кнігі, - "ды пакуль не скончыла — не змагла заплюшчыць вочы." - распавядала яна.

Леся пасмяхнулася:

-- Няўжо няма што рабіць? Кніжка хоць цікавая была?

У адказ Кася паціснула плячыма.

Алесь спыніўся ў цені. Ён бачыў, як яна, працягваючы абмяркоўваць кнігу, цалкам натуральна дастала цыгарэту і зацягнулася. Гэта не выглядала як спроба здавацца дарослай ці больш, як то кажуць: крутой. Наадварот, у гэтым была нейкая дзіўная арганіка: інтэлігентная дзяўчына з добрым густам і гэтая тонкая нітка дыму. Алесю тады здалося, што ў ёй жывуць два розныя чалавекі, і абодва яму падабаюцца.

Хлопец хацеў дачакацца, пакуль яна застанецца адна, каб паразмаўляць, але, нажаль, Кася пайшла з ганку першай, пакінучы аднакласніц.

Калі яны пайшлі сустракаць світанак, Касі ужы не было. Калі яна знікла, Алесь не ведаў. Больш ён яе не бачыў ніколі.

Калейдаскоп

Пасля балю ўсё скончылася хутка. Жыццё пачало выціскаць з Алеся юнацкі імпэт, змяняючы яго дарослай рэчаіснасцью. Грошай не было, перспектыў дома — таксама, не дапамагла нават неблагая адукацыя. Пачаліся вандроўкі у пошуках лепшага. За гэтыя 18 год ён паспеў шмат: вывучыцца, паспрабаваў працаваць, у розных сферах, з’ехаў з краіны, спрабаваў «зачапіцца» за сямейнае жыццё. Быў шлюб, нарадзілася дзіця, але быт, недахоп сродкаў, ды і не гатоўнасць што яго, што жонкі да сямейнага жыцця, падзялілі усё на нуль. Разлучанне - апынулася адзіным выйсці.

Калішняя жонка, даўно зноўку выйшла замуж. Сына расціў айчым. Жонка сама прасіла Алеся не бацыцца з дзіцяці, не трэба псаваць малому жыцце, - казала яна, -- лічыць ён айчыма бацькай ды добра.

Мужчына застаўся сам па сабе. Недахопу жанчын у Алеся не было, але неяк не складалася, так сама было і з працай.

І вось, у нейкі час, Алесь вырашыў, што хопіць бегаць, не хлопчык ужо, патрэбна нейкая трываласць. Служба у войску стала лагічным выхадам. Там усё было зразумела: форма, расклад, заробак, які дазваляў не думаць пра заўтрашні дзень, жыллё. Ён упершыню за доўгі час адчуў спакой ды надзейнасць. Стабільнасць стала для яго галоўнай каштоўнасцю.

Зямля ў махорцы

А потым прыйшло тое, чаго ніхто не чакаў. І зараз, седзячы ў блендажы, Алесь разумеў, што ўся яго «стабільнасць» была таннай ілюзіяй, якая згарэла ў першым жа баі. Адзінае, што насам рэч, было стабільным у яго жыцці – спогады аб Касі. Вось дзіўная рэч: за ўсе гэтыя 18 год, праз усе няўдалыя заробкі ды сваркі з калішняй жонкай, вобраз Касі на ганку рэстарана застаўся самым выразным успамінам. Гэта была адзіная кропка ў яго жыцці, дзе ўсё было, здаецца: па-сапраўднаму.

Ён пацёр твар бруднымі рукамі. Цікава, ці чытае яна зараз каму-небудзь ту самаю, кнігу, назву якой, ён тады не пачуў?

-- Алесь, халера цябе бяры, хопіць спаць, - штурхануў яго за плячо Крот, - на тым свеце адаспішся.

Глава 3. Здзелка

Халодны разлік

Мір скончыўся раптоўна, батальён Алеся, не гатовячы, нават толкам не папярэдзячы, перакінулі праз стужку. Зараз ён быў тут — на чужой зямлі, сярод бруду ды пастаяннага чакання прылётаў.

Алесь быў добрым салдатам. Ён не адчуваў ярасці ці сляпога гневу, якія часта затуманьвалі розум іншым. Наадварот, ён працаваў халодна, разлікова і вельмі дакладна, прафесійна выконваючы тое, чаму яго навучылі. Гэта было рамяство: чысціць зброю, трымаць пазіцыю, выконваць загады без лішніх эмоцый. Мужчына лічыў так: калі ужо штосць робіш – рабі адказна, інакш не трэба пачынаць. Такі халодны разлік і дапамаў яму выжываць пад час чарговага навалу.

Цень бліндажу

Вакол яго былі розныя людзі. Хлопцы ў бліндажы часта паўтаралі хлёсткія лозунгі, якімі іх старанна гадавалі з усіх бакоў, злаваліся альбо прагна лічылі грошы з выплатаў. Гэтае асяроддзе ціснула моцна, штодня, вымушаючы прымаць такую рэчаіснасць. Алесь гэта дратавала, але маўчаў, ківаў, згаджаўся. Мужчына цвяроза разумеў, што і чаму адбываецца насамрэч, прыгожыя словы яго не ўражвалі ды не краналі. Але што было рабіць? Сыйсці адсюль проста так было немагчыма, ён жа не самагубца, ды і куды? Дзе ён быў яшчэ патрэбны? Алесь так і чуў у галаве голас маці: - " Не набегаўся яшчэ? Калі ты схамяннешся?" - таму і зрабіў адзінае, што лічыў разумным, калі толькі ў гэтым становішчы, навогул, магло быць штосьці разумнае. Гэта была яго свядомая здзелка з сумленнем: заплюшчыць вочы на ўсё навокал, каб наўпрост выжыць. Так логіка вайны простая ды бязлітасная: хіба ты, хіба цябе.