Богдана Забурская – КОШТ (страница 3)
Алесь зразумеў, што памыліўся. Салдат унутры яго падказваў, што зараз адзіна правільнае тактычнае вырашэнне — узяць невялічкую паузу, адысці назад ды перачакаць. Але ен не мог чакаць. Яго ўнутраны стан — гэты панічны жах перад пустэчай — ды цвярозае разуменне таго, што адпачынак небясконцы, а Кася патрэбна яму зараз, пераважылі розум. І Алесь націснуў на кнопку відэавыкліку.
Спроба зламаць час
Экран некалькі секунд міргаў індыкатарам злучэння, а потым Кася адказала. Гэта быў іх першы візуальны кантакт за усі гэтыя гады.
Алесь глядзеў на экран і прагна лавіў кожную дэталь. Кася сядзела ў сваім кабінеце, асветленая мяккім студымным святлом. Прыгожая, вытанчаная бландынка. А вось сам Алесь... Прыродная прыгажосць, карыя вочы ды цемныя валасы нікуды не падзеліся, але вайна ды апошняе параненне пакінулі свой непапраўны след на яго твары: скура востра абцягнула скулы, у вачах застыла цяжкая суровасць, а на шчацэ прыкметна вылучаўся рваны шрам, які толькі нядаўна зацягнуўся пасля шпітальных швоў.
Кася глядзела на яго з экрана доўга, моўчкі. У яе позірку з'явілася тая самая жывая, глыбокая цікаўнасць ды нават заінтрыгаванасць. Жанчына нібы спрабавала наўпрост зараз зламаць час: скласці свае далёкія юнацкія ўспаміны пра хлопца кветкамі з тым суровым, пабітым жыццём мужчынам, які глядзеў на яе з экрана. Паўза зацягнулася.
Кропка незвароту
Алесь, аднак, успрыняў яе позірк і гэтую маўклівую паўзу па-свойму — памылкова. Праз прызму свайго, скалаўшагася пад уплывам абставін, светаадчування, ён падумаў, што шрам на яго твары проста збянтэжыў альбо напалохаў Касю. Жадаючы выправіць сітуацыю ды проста растлумачыць, адкуль у яго гэтыя “упрыгожанні”, Алесь прамовіў: — Сяканула трохі ашчэпкам. Я ж зараз, у войску. Вось, пасля паранення адпачынак далі...
І тут мужчына убачыў, як за нейкія імгненні незваротна змяніўся яе погляд. Жывая цікавасць ды заінтрыгаванасць зніклі, нібы іх змыла ледзяной хваляй вады. На іх месца прыйшло аглушальнае здзіўленне, якое паступова ж пераўтвараляся ў глыбокі боль. Гэта быў нават не холад, гэта было штосці большая. Калі Кася загаварыла, яе позірк стаў нават не грэблівым — яна ужо глядзець скрэзь Алеся, быццам чалавек перад ёй на экране раптам ператварыўся ў пустое месца.
— Ты... там? — яе голас прагучаў ціха, але вага кожнага слова была свянцонай.
Павісла паўза.
— Ты ж разумееш, што ты стаў...
У гэты момант сувязь абарвалася, ды званок скончыўся. Экран патух, павярнуўшы Алеся ў шэрую цемру яго пакоя. Але злучэнне знікла занадта позна. Алесь усё зразумеў. Ён выразна прачытаў па яе вуснах, якое менавіта слова яна не паспела прамовіць цалкам. Але самым страшным было нават не само гэтае слова. Самым страшным было тое, што Кася больш не хацела мець з ім нічого агульнага — яна выкрасліла яго са свайго свету назаўжды. Для мужчыны гэта стала відавочным.
-- Навошта ты так… -- услых прамовіў ён.
Руіны бастыёна
Цемра пакоя абрынулася на яго з такой жа бязлітаснай сілай, як той стары слеп, што ледзь не стаў яго магілай. Але тады, пад заваламі, яму не было так страшна. Цяпер яго праціналі наскрозь не ашчэпкі снарада, а глухая пустэча. Здавалася, што з яго жывымі кавалкамі выдзіраюць апошнія рэшткі чалавечага — тое адзінае, чыстае ды сапраўднае, што ён так зацята абараняў у сваім сэрцы сярод бруду, пораху ды крыві. І гэтыя рэшткі выдзяраюць па жывому.
Алесь глядзеў на чорнае шкло тэлефона, мужчына адчуў, як яго вочы апаліла гарачым, горкім болем. Гэта не былі слёзы слабасці альбо жалю да сябе — гэта быў боль мужчыны, якія прайшоў праз пекла ды раптам убачыў, што ратаваць больш няма чаго. Бастыён, які павінен быў захаваць яго душу, даць шанец на нармальнае жыццё, згарэў дашчэнту. Яго зона чысціні была знішчана, а на яе месцы застаўся толькі попел ды разуменне таго, што ён сам уласнаручна разбурыў свою магчымасць на выратаванне.
Пальцы, якія звыклі трымаць зброю, зараз дробна дрыжэлі, а грудзі сціскаў такі дзікі, невыносны спазм, ад якого хацелася крычаць, але з вуснаў вырывалася толькі глухое, задушанае хрыпенне. Ён застаўся абсалютна адзін сярод руінаў уласнага жыцця. Мужчына павольна апусціў галаву на жорсткія далоні, пакуль за акном мітусіўся чужы ды далёкі мірны горад…
Але вайна навучыла Алеся аднаму суроваму правілу: пакуль салдат дыхае, пакуль сэрца б'ецца, нават на самых выпаленых руінах бой яшчэ не скончаны.
Глава 6. Танатас ды святло
Рэанімацыя болем
Поўдзень сустрэў Алеся вострым, як лязо, сонечным святлом, якое прабівалася скрозь шчыліны жалюзі. Галава расколвалася ад цяжкага, ліпкага туману — наступстваў чарговай ночы, якую ён спрабаваў выкарыстаць як анестэзію. Свой адпачынак ён ужо амаль не памятаў. Той прамільгнуў калейдаскопам чужых твараў, выпадковых ложкаў ды бруднага шклянога бляску на кухонным стале. Алесь не шукаў шчасця — ён проста шукаў іншы боль, фізічны, які здолеў бы заглушыць той, першы, які выпаліў яго нутро пасля відэавыкліку.
За дзвярыма толькі што знікла чарговая начная госця. Мужчына нават не памятаў яе імя. Ён сядзеў на краі рыпучай канапы, уціснуўшы пальцы ў скроні, калі ў замку павярнуўся ключ.
Гэта быў Ян. Адзіны, у каго былі ключы ад гэтай часовай прасторы. Сябар спыніўся ў дзвярах, акінуў позіркам пакой — паскіданую вопратку, попельніцу, поўную недакуркаў, — і паглядзеў на Алеся з цяжкім, непрыхаваным спачуваннем.
— Можа, загальмуеш, Алесь? — ціха, але цвёрда прамовіў Ян. — Так праблемы не вырашаюцца. Паслухай, табе трэба час. Проста каб усё супакоілася, каб асеў гэты пыл. Не вяртайся ты пакуль туды... Заставайся. Тут жа калісьці быў твой дом. Знойдзеш працу, пачнеш жыць нармальным жыццём.
Алесь павольна падняў галаву. На яго змрочным, асунуўшымся твары шрам ад ашчэпка здаваўся амаль чорным. Ён з нейкім спакойным жахам у голасе адказаў:
— Для нармальнага жыцця, Ян... ненармальны ўжо я.
Прыручэнне цемры
Праз тры дні ён зноў быў там. Вяртанне на фронт не было прыступам роспачы — для яго гэта было вяртанне ў сістэму каардынат, дзе ўсё мела свой выразны сэнс. Там, на полі бою, логіка была простай зразумелай: вось пазіцыя, вось загад, вось чужая зброя, якую трэба суняць. Алесь, не звар'яцеў, не стаў бязлітасным маньякам ці помслівым карнікам. Ён застаўся ўсё той жа прафесійнай, бездакорнай баявой адзінкай. Вось толькі гэтая адзінка цяпер пачала думаць, рэфліксіравать. Халодны разлік саступіў месца глыбокаму, maўкліваму аналізу ўсяго, што адбывалася навокал. Што тычылася Касі, ён не ненавідзеў Касю за яе словы, за той боль. Ён проста вучыўся з гэтым жыць. Вучыўся забываць.
Пакуль ішлі навалы, пакуль зямля курчылася ад прылётаў, а ягоны мозг быў цалкам заняты выжываннем — усё было добра. Днём ён быў гаспадаром свайго розуму. Але вайна скончывалася там, дзе пачынаўся сон.
Алесь не мог кантраляваць сваю падсвядомасць. Кожную ноч, варта было яму заплюшчыць вочы на нарах у бліндажы, цемра вяртала яе. У гэтых снах не было вайны. У сваіх снах, ён выразна адчуваў пальцамі мяккую тканіну яе сукенкі, трымаў свае грубыя далоні на яе тонкай таліі ды цалаваў яе шыю — там, у самым заснаванні, каля ключыцы, дзе скура пахла ясмінам ды сонцам. Там Кася не глядзела скрозь яго. Яна павольна падымала руку ды пяшчотна, цёпла датыкалася пальцамі да яго знявечанай шчакі, нібы намагалась загаіць гэты шрам.
Прайшоў год…
Сектар назірання
Увесь гэты час адзінай яго ніткай з мірным светам заставаўся Ян. Яны рэгулярна перапісваліся ў месенджары, абмяркоўваючы нейкія дробязі, надвор'е, навіны з роднага гораду. Пра тую ноч яны не казалі ні разу — гэта была замінаваная тэрыторыя. Але Ян, які ведаў Алеся з дзяцінства, бачыў між радкоў, што сябар павольна забівае сябе гэтай маўклівай абсалютнай зацятасцю.
Аднойчы, на экран Алеся прыйшло паведамленне ад Яна. Простае ды прамое, як стрэл: «
Гэты пытанне прымусіла Алеся спыніцца. У бліндажы было ціха, толькі недзе далёка бубніла арта. Пытанне патрабавала альбо канчатковай хлусні, альбо максімальнай, амаль аголенай шчырасці перад самім сабой.
Алесь набраў адказ: «
«
Пальцы Алеся застылі над клавіятурай. Спакуса была непераадольнай.
«
Ян пагадзіўся не адразу. Ён і сам у глыбіні душы не разумеў, чаму ідзе на гэтую здзелку, чаму дапамагае чалавеку ў форме шпіёніць за жанчынай, якая выкрасліла яго са свайго жыцця. Магчыма, это было простае мужчынскае таварыства, а магчыма — усведамленне таго, што калі адабраць у Алеся гэтую апошнюю зачэпку, той проста падставіцца пад наступны снарад.
З гэтага моманту Ян стаў яго вачыма ды вушамі ў тым, далёкім свеце. Паралельна Алесь і сам, з маніякальнай зацятасцю, правяраў яе профілі ў сетках. Ён ведаў кожны новы фатаздымак, кожную змену лакацыі, кожную кнігу, якую яна выстаўляла на сваёй старонцы.
Ён выдатна разумеў: гэта вар’яцтва. Нармальныя людзі так сябе не паводзяць. Гэта была сапраўдная, хваравітая апантанасць. Але ў сістэме каардынат Алеся ўсё выглядала крыху інакш. Вайсковая служба прывучыла яго да аднаго: калі ты хочаш выжыць, ты павінен ведаць праціўніка альбо аб'ект да дробязяў. Ты павінен вывучыць кожны куст, кожны рух на тым баку, кожную секунду сачыць за сектарам. Кася была яго галоўным, адзіным жыццёвым сектарам. Гэта была не салодкая настальгія — гэта была яго выведка. Калі б ён перастаў сачыць за ёй, калі б ён дазволіў сабе страціць яе з выгляду, ягоная абарона рухнула б, і тады пустэча фронту проста зжэрла б яго знутры. Для яго гэта быў не маніякальны пераслед жанчыны — гэта быў ягоны асабісты спосаб трымаць абарону супраць уласнага вар'яцтва. Кася была той адзінай каардынатай, якае трымала яго на гэтай зямлі, і пакуль ён бачыў яе — ён ведаў, дзе поўнач.