Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 4)
Распарадчык. Але, цэзару...
Калігула. Я яшчэ не даваў табе слова. Па меры таго як у нас будзе ўзнікаць патрэба, мы будзем забіваць гэтых людзей згодна са спісам, складзеным намі ў адвольным парадку. Калі што, мы зможам мяняць гэты парадак, зноў жа адвольна. I такім чынам спадчына будзе наша.
Цэзонія (
Калігула (
Распарадчык. Цэзару, ты сабе не ўяўляеш...
Калігула. Слухай мяне добра, дурню. Калі скарб — важны, значыць, чалавечае жыццё — не. Гэта ж ясна. Усе, хто думае так, як ты, павінны пагадзіцца з гэтаю думкай і лічыць сваё жыццё за нішто, бо для іх усё — грошы. Як бы там ні было, я вырашыў быць лагічным, і таму, што ўлада належыць мне, вы ўбачыце, чаго вам будзе каштаваць логіка. Я вынішчу ўсіх і ўсё, што ёй супярэчыць. I калі трэба, пачну з цябе.
Распарадчык. Цэзару, клянуся, мая сумленнасць тут не падлягае сумненню.
Калігула. Мая таксама, можаш паверыць. I ў доказ гэтаму я пагаджаюся прыняць твой пункт погляду і скіраваць усе свае думкі на дзяржаўны скарб. Увогуле, ты павінен мне быць удзячны, бо я прымаю тваю гульню і згаджаюся гуляць тваімі картамі. (
Сцэна IX
Цэзонія. Цябе цяжка пазнаць! Гэта жарты, праўда?
Калігула. Не зусім, Цэзонія. Гэта — своеасаблівая педагогіка.
Сцыпіён. Але гэта немагчыма, Гаю!
Калігула. Менавіта!
Сцыпіён. Я не разумею цябе.
Калігула. Менавіта! Бо гаворка якраз пра тое, што немагчыма. Ці, дакладней сказаць,— пра тое, каб немагчымае зрабіць магчымым.
Сцыпіён. Але такая гульня можа завесці далёка. Гэта забавы шаленца.
Калігула. Не, Сцыпіёне, гэта вартасць, якой вызначаюцца пэўныя імператары. (
Цэзонія (
Калігула. I я не ведаю. Але, па-мойму, гэтым трэба жыць.
Сцэна X
Хэрэя. Я даведаўся, што ты вярнуўся. Малю неба за тваё здароўе.
Калігула. Маё здароўе ўдзячна табе. (
Хэрэя. Я здзіўлены, Гаю.
Калігула. Не здзіўляйся. Я не люблю літаратараў і не цярплю іхняй хлусні. Яны гавораць, каб не чуць саміх жа сябе. Каб яны сябе чулі, яны даведаліся б, якая ўсе яны нікчэмнасць, і больш не мянцілі б сваім языком. А мне ўжо ўсё — кропка, мне лжэсведкі агідныя.
Хэрэя. Калі мы і хлусім, то часцей ненаўмысна. Я тут не бачу віны.
Калігула. Хлусня ніколі не бывае бязвіннай. А вашая надае нейкае значэнне людзям і рэчам. Вось чаго я не магу вам дараваць.
Хэрэя. I ўсё ж нехта павінен быць абаронцам гэтаму свету, калі мы ўсе хочам у ім жыць.
Калігула. Абаронцы не трэба, слуханне справы скончана. Гэты свет не мае значэння, і хто вызнае гэта — набывае свабоду. (
Сцэна XI
Цэзонія. Ты плачаш?
Калігула. Плачу, Цэзонія.
Цэзонія. Але, па сутнасці, што ўжо так змянілася? Ты, праўда, кахаў Друзілу, але ж адначасова ты кахаў і мяне, і шмат іншых жанчын. Адной яе смерці наўрад ці хапіла б, каб прымусіць цябе тры дні і тры ночы бадзяцца немаведама дзе па палях і потым вярнуцца з такім варожым абліччам.
Калігула (
Цэзонія. Прабач, Гаю. Але я старалася зразумець.
Калігула. Людзі плачуць таму, што ўсё ў гэтым свеце не так, як яно мусіла б быць. (
Цэзонія. Я зраблю ўсё так, як ты пажадаеш. (
Калігула. Ты не здольная зразумець. Ды што з гэтага? Можа быць, і я адступлюся. Але сёння я адчуваю, як нехта прачынаецца ўва мне. Што я магу зрабіць супраць? (
Цэзонія. Табе трэба паспаць, доўга-доўга паспаць, расслабіцца і ні пра што не думаць. Я буду ахоўваць твой сон. А калі ты прачнешся, свет зноў набудзе для цябе свой ранейшы смак. I тады — пакладзі сваю ўладу на службу таму, што яшчэ можна любіць. Бо магчымае таксама заслугоўвае мець свой шанц.
Калігула. Але дзеля гэтага патрэбен сон, патрэбнае забыццё. А гэта ўжо немагчыма.
Цэзонія. Так бывае, калі здаецца, што ты — на астатняй мяжы знямогі. Але мінае час, і ў рукі зноў вяртаецца былая моц.
Калігула. Толькі трэба ведаць, да чаго гэтыя рукі прыкласці. А нашто мне ўся гэтая моц, нашто гэтая незвычайная ўлада, калі я няздольны змяніць гэты свет, не магу прымусіць сонца зайсці на ўсходзе, ні паменшыць пакуты, ні зрабіць так, каб людзі болей не паміралі? Не, Цэзонія, няма ніякае розніцы: спаць — не спаць,— калі я няздольны паўплываць на парадак гэтага свету.
Цэзонія. Але гэта значыць — хацець параўнацца з багамі. Па-мойму, няма большага вар’яцтва.
Калігула. Вось і ты лічыш мяне за вар’ята. Але што такое Бог, каб мне хацелася з ім параўнацца? Тое, чаго я сёння хачу ўсёю сілай,— вышэй за багоў. Я забіраю пад сваю ўладу цэлае царства, дзе немагчымае — цар усяму.
Цэзонія. Ты не зможаш зрабіць, каб неба перастала быць небам, каб прыгожы твар стаў брыдкі і чалавечае сэрца — нячулае.
Калігула (
Цэзонія (
Калігула (
Цэзонія (
Калігула (
Калігула (
Цэзонія (
Калігула (
Цэзонія (