Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 3)
Калігула. Так. Але раней я гэтага не ведаў. Цяпер ведаю. (
Гелікон. Як разважанне яно досыць стройнае. Але ўвогуле — яго немагчыма вытрымаць да канца.
Калігула (
Гелікон. I ў чым жа гэтая ісціна, Гаю?
Калігула (
Гелікон (
Калігула (
Гелікон. Не крыўдуй, Гаю, за тое, што я зараз табе скажу. Але табе спачатку варта было б адпачыць.
Калігула (
Гелікон. Не разумею чаму?
Калігула. Калі я буду спаць, хто дастане мне поўню?
Гелікон (
Калігула. Паслухай, Геліконе. Я чую, сюды ідуць, ужо даносяцца галасы. Захоўвай жа маўчанне і забудзь, што толькі што мяне бачыў.
Гелікон. Усё зразумела.
Калігула. I, калі ласка, з гэтага часу — дапамагай мне.
Гелікон. У мяне няма прычыны не рабіць гэтага, Гаю. Але я многа ведаю, і мяне мала што ўжо цікавіць. У чым жа я магу табе дапамагчы?
Калігула. У немагчымым.
Гелікон. Я буду старацца.
Сцэна V
Сцыпіён. Тут нікога няма. Ты не бачыў яго, Геліконе?
Гелікон. Не.
Цэзонія. Геліконе, а ён, праўда, нічога табе не казаў перад сваімі ўцёкамі?
Гелікон. Я ж не той, каму ён давярае сакрэты,— я ўсяго толькі яго сузіральнік. Гэта болей разумна.
Цэзонія. Я прашу цябе.
Гелікон. Дарагая Цэзонія, Гай, як усім вядома,— ідэаліст. Іначай кажучы, ён яшчэ не зразумеў. А я зразумеў і таму ні ўва што не лезу. Але ж калі Гай пачне разумець, дык ён, са сваім добрым сэрцайкам, наадварот — зможа ўлезці ва ўсё. I адзін Бог ведае, чаго гэта будзе нам каштаваць. Але, з вашага дазволу,— пара ісці снедаць. (
Сцэна VI
Цэзонія. Нейкі вартаўнік, кажуць, яго бачыў. Але цяпер увесь Рым паўсюль бачыць Калігулу. А сам Калігула бачыць толькі сваю ідэю.
Сцыпіён. Якую ідэю?
Цэзонія. Ну адкуль жа мне ведаць, Сцыпіёне?
Сцыпіён. Друзіла?
Цэзонія. Хто можа з упэўненасцю сказаць? Але тое, што ён кахаў яе,— праўда. I праўда, што цяжка бачыць, як сёння памірае той, каго ўчора яшчэ ты сціскаў у абдымках.
Сцыпіён (
Цэзонія. О! Я — я яго старая каханка.
Сцыпіён. Цэзонія, яго трэба ўратаваць.
Цэзонія. Дык ты яго любіш?
Сцыпіён. Люблю. Ён быў добры са мною. Ён падбадзёрваў мяне, і некаторыя яго словы я знаю на памяць. Ён мне казаў, што жыццё — няпростае, але ёсць мастацтва, рэлігія, каханне, падоранае нам другімі. Ён часта паўтараў, што прымушаць пакутаваць іншых значыць толькі ашукваць сябе. Ён хацеў быць справядлівым.
Цэзонія (
Сцэна VII
Распарадчык (
Калігула (
Распарадчык. Мы... я хацеў сказаць...
Калігула (
Распарадчык. Мы хваляваліся, цэзару.
Калігула (
Распарадчык. Э-э... ну-у... (
Калігула (
Распарадчык. Безумоўна, цэзару.
Калігула (
Цэзонія. Не, Калігуле, гэта другараднае пытанне.
Калігула. Ды ты проста нічога ў гэтым не разумееш. Скарб мае агромністае значэнне. Усё важна: фінансы, грамадская мараль, знешняя палітыка, забеспячэнне войска і аграрныя законы! Усё, кажу я табе,— вельмі сур’ёзна. Усё аднолькава значна: веліч Рыма і прыступы твайго артрыту. Ну што ж! Зараз я ўсім гэтым займуся. Слухай жа мяне, Распарадчык.
Распарадчык. Мы цябе слухаем.
Калігула. Ты ж верны мне, так ці не?
Распарадчык (
Калігула. Дык вось, я маю для цябе план. Мы ў два хады перайначым усю палітычную эканомію. Як — я зараз табе растлумачу... калі патрыцыі пойдуць.
Сцэна VIII
Калігула. Дык слухай уважліва. Ход першы: усе патрыцыі, усе іншыя жыхары імперыі, у якіх ёсць хоць якая маёмасць — вялікая ці малая, без ніякае розніцы — мусяць у абавязковым парадку пазбавіць сваіх дзяцей спадчыны і адначасова завяшчаць усё на карысць дзяржаве.