Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 25)
Гарсэн. А давяраць — будзеш?
Эстэла. Якое дзіўнае пытанне: ты ж увесь час у мяне на вачах, не з Iнэсай жа ты будзеш мне здраджваць.
Гарсэн. Вядома. (
Эстэла. Ну якія цяжкасці! Ды ў цябе ж і так усё ёсць: мае губы, рукі, усё маё цела — усё можа быць так проста... Давер? Ну адкуль мне яго ўзяць, гэты давер? Ты мяне проста бянтэжыш. Ах! Добрую штучку ты, відаць, выкінуў там, калі табе так трэба, каб табе давяралі.
Гарсэн. Яны расстралялі мяне.
Эстэла. Я ведаю: ты адмовіўся пакінуць краіну. Ну і што?
Гарсэн. Я... не тое каб зусім адмовіўся. (
Эстэла. Куды ж ты збіраўся ехаць?
Гарсэн. У Мехіка. У мяне быў намер адкрыць там антымілітарысцкую газету. (
Эстэла. Ну што табе сказаць? Ты правільна ўсё зрабіў, калі не хацеў з імі біцца. (
Iнэса. Золатка маё, яму трэба сказаць, што ён даваў драла, як леў. Бо ён менавіта даваў драпака, твой міляга. Праз гэта ён і не можа цяпер супакоіцца.
Гарсэн. Даў драпака, уцёк, з’ехаў: называйце, як вам падабаецца.
Эстэла. Але ты быў вымушаны ўцячы. Каб ты застаўся, яны ўсё рюўна ўзялі б цябе за каўнер.
Гарсэн. Вядома. (
Эстэла. Любы мой, ну адкуль мне ведаць, я ж не была на тваім месцы. Ты ўжо сам вырашай.
Гарсэн (
Эстэла. Увогуле, ты ж павінен памятаць: у цябе мусілі быць пэўныя прычыны, каб ты зрабіў усё так, як зрабіў.
Гарсэн. Прычыны былі.
Эстэла. Ну дык што?
Гарсэн. Але ці былі гэта сапраўдныя прычыны?
Эстэла (
Гарсэн. Я хацеў сведчыць, я... я доўга абдумваў... Але ці сапраўдныя гэта прычыны?
Iнэса. Ах! Вось у чым пытанне! Ці сапраўдныя гэта прычыны? Ты абдумваў, не хацеў увязвацца легкадумна. Але ж і страх, і нянавісць, і ўвесь гэты бруд, які лічыцца за лепшае прыхаваць,— гэта таксама прычыны. Ну дык пашукай, спытайся ў сябе.
Гарсэн. Змоўкні! Ці ты думаеш, што я чакаў ад цябе парады? Дзень і ноч я хадзіў па камеры. Ад акна да дзвярэй, ад дзвярэй да акна. Я прасочваў кожны свой крок. Зноў прайшоў па ўсіх слядах. У сваіх пытаннях я, здаецца, яшчэ раз пражыў усё жыццё, але — што? Зробленага не вернеш. Я... сеў у цягнік, і гэта бясспрэчна. Але чаму? Чаму? Урэшце я падумаў: усё вырашыць мая смерць — калі я памру дастойна, я дакажу, што быў не баязлівец...
Iнэса. I як жа ты памёр, Гарсэне?
Гарсэн. Кепска. (
Iнэса. Зялёныя вочы? Ах, вы кажаце! А табе, Эстэла, табе падабаліся баязліўцы?
Эстэла. Каб ты ведала, як мне гэта ўсё роўна. Баязлівец не баязлівец — абы цалаваць добра ўмеў.
Гарсэн. Ківаюць, папыхківаюць сваімі цыгарамі. Занудзіліся, небаракі. Думаюць: Гарсэн — баязлівец. Млява так, абыякава. Трэба ж пра нешта думаць. Чаму ж не пра тое, што Гарсэн — баязлівец. Вось яны як вырашылі, га! Сябручкі! А яшчэ праз паўгода будуць казаць: баязлівец, такі ж як Гарсэн. Вам яшчэ пашанцавала, пра вас ніхто ўжо не думае на зямлі. А са мной жыццё абышлося акрутней.
Iнэса. А як жа, Гарсэне, вашая жонка?
Гарсэн. Што — мая жонка? Яна памерла.
Iнэса. Памерла?
Гарсэн. Хіба я забыў сказаць? Нядаўна памерла. Месяцы са два назад.
Iнэса. Відаць, ад тугі?
Гарсэн. Натуральна, ад тугі. Ад чаго ж, па-вашаму, яна яшчэ магла памерці? Дый — усё добра: вайна скончылася, жонка памерла, а я ўвайшоў у гісторыю.
Эстэла. Мілы, мілы мой! Зірні на мяне, мой мілы! Дакраніся да мяне, вось, дакраніся. (
Гарсэн (
Эстэла. Ах! Ты надта многа думаеш!
Гарсэн. А што рабіць яшчэ? Раней — я дзейнічаў... О, вярнуцца б хоць на адзін дзень туды, да іх... Якое было б выкрыццё хлусні! Але я выкінуты з гульні; яны падводзяць рахункі і ўжо зусім не лічаць мяне, увогуле яны маюць рацыю — я ўжо мёртвы! Аддаў канцы. (
Эстэла (
Гарсэн. Га, ты тут? Дык вось, слухай, ты мне зараз зробіш адну паслугу. Ды не, чаго ты ўжо адступаеш? Я ж ведаю: ты не прывыкла, табе здаецца дзіўным, што цябе могуць папрасіць у нечым дапамагчы. Але каб ты захацела, каб зрабіла над сабой адно маленькае намаганне, можа, мы змаглі б па-сапраўднаму пакахаць адно аднаго? Я вось пра што: іх там цяпер тысячы — такіх, што толькі і паўтараюць, што я баязлівец. Але што такое тысячы? Каб была хоць адна душа, усяго адна, якая б з усёю сілай, пераканана сказала, што я не ўцёк, што я няздольны ўцячы, бо я — смелы і ў мяне ёсць годнасць, я... я ўпэўнены, што гэта мяне ўратавала б! Ты можаш паверыць у мяне? Ты будзеш мне даражэй за ўсіх, і я буду цябе любіць больш за самога сябе.
Эстэла. Дурань! Мілы ты мой дурань! Няўжо ты падумаў, што я магла б пакахаць баязліўца?
Гарсэн. Але ж ты казала...
Эстэла. Ды я кпіла з цябе. Я люблю мужчын, Гарсэне. Сапраўдных мужчын, з грубай скурай, з дужымі рукамі. Хіба ж можа быць у баязліўца такі падбародак, як у цябе? Такія губы? Такі голас? I такія валасы — хіба могуць быць у баязліўца? А я люблю цябе менавіта за гэтыя твае губы, за гэты голас і твае валасы.
Гарсэн. Гэта праўда? Усё гэта праўда?
Эстэла. Хочаш, я табе паклянуся?
Гарсэн. Тады мне ніхто з іх не страшны, ні тыя, што там, ні тыя, хто тут. Эстэла, мы выберамся з пекла. (
Iнэса (
Эстэла. Iнэса! (
Iнэса. Ну, вядома, вядома! Павер ёй. Ёй жа патрэбен мужчына, хіба можна гэтаму не паверыць? Ёй трэба, каб яе абдымалі мужчынскія рукі, каб ёй пахла мужчынам, каб яна магла ўбачыць, як у мужчынскіх вачах запаляецца гарачае жаданне. Што ж да ўсяго астатняга... Го! Ды яна табе скажа, што ты сам Бог-бацька, калі табе гэта будзе прыемна.
Гарсэн. Эстэла! Гэта праўда? Кажы, гэта ўсё праўда?
Эстэла. Ну што яшчэ я табе павінна сказаць? Я ўжо зусім нічога не разумею ва ўсіх вашых гісторыях. (
Гарсэн (
Эстэла. Што ты надумаў?
Гарсэн. Я вас пакідаю.
Iнэса (
Гарсэн. Давядзецца ім адчыніць.
Эстэла. Гарсэне!
Iнэса (
Гарсэн. Ая вам кажу, што яны адчыняць. (