Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 23)
Гарсэн. Праз цябе! Праз цябе!
Iнэса. Ён застрэліўся праз цябе!
Эстэла. Адчапіцеся, мне з вамі страшна. Я хачу адсюль выйсці! Пусціце мяне! Я хачу выйсці!
Гарсэн. Ідзі. Мне лепшага і не трэба. Толькі вось шкада — дзверы зачыненыя з таго боку.
Эстэла (
Iнэса. Цудоўна, гнюсныя. Ну і што? Той тып застрэліўся праз цябе. Гэта быў твой каханак?
Гарсэн. Ды вядома, гэта быў ейны каханак. I ён хацеў, каб яна належала толькі яму. Ці не так?
Iнэса. Ён танцаваў танга, як прафесіянал, але, як я разумею, ён, відаць, быў бедны?
Гарсэн. У цябе пытаюцца — ён быў бедны?
Эстэла. Так, ён быў бедны.
Гарсэн. А табе ж, апроч усяго іншага, трэба было яшчэ берагчы рэпутацыю. I аднойчы, калі ён прыйшоў і пачаў цябе маліць — ты засмяялася яму ў твар.
Iнэса. Га? Га? Засмяялася? Ён праз гэта і скончыў жыццё самагубствам?
Эстэла. Гэта такімі вачыма ты глядзела на Фларэнцыю?
Iнэса. Такімі.
Эстэла. Нічога з таго, што вы тут напрыдумвалі, зусім так не было. (
Гарсэн. А ты гэтага не хацела.
Эстэла. Не. Але дзіцё ўсё-такі нарадзілася. Я на пяць месяцаў ад’язджала ў Швейцарыю. Так што — ніхто ні пра што не даведаўся. Гэта была дзяўчынка. Калі яна нарадзілася, Ражэ быў са мной. Яго так забаўляла, што ён стаў бацькам, што ў яго дачка. Гэта забаўляла яго, але не мяне.
Гарсэн. Што ж было потым?
Эстэла. Балкон над самым возерам. Я прынесла вялікі камень. Ён крычаў: «Эстэла, я прашу цябе, я цябе малю». Як я яго ненавідзела. Ён усё бачыў. Ён стаяў, перагнуўшыся цераз парэнчы, і глядзеў, як па вадзе разбягаюцца кругі.
Гарсэн. I што далей?
Эстэла. Нічога. Я вярнулася ў Парыж. А ён — зрабіў тое, што задумаў.
Гарсэн. Пусціў кулю ў лоб?
Эстэла. Вядома. Хоць рабіць гэтага не было патрэбы; мой муж ніколі нічога б не западозрыў. (
Гарсэн. Дарэмна. Слёзы тут не цякуць.
Эстэла. Якая ж я подлая! Подлая! (
Iнэса (
Гарсэн. Катаўскімі?.. (
Эстэла. Можаце заставацца так. Што ўжо цяпер...
Гарсэн. Сапраўды. (
Эстэла. Я не крыўдую.
Iнэса. А на мяне? На мяне крыўдуеш?
Эстэла. Так.
Iнэса. Ну што, Гарсэне? Вось мы і голенькія; прыбавілася ў вас ад гэтага яснасці?
Гарсэн. Не ведаю. Можа, трошкі прыбавілася. (
Iнэса. Мне не патрэбна нічыя дапамога.
Гарсэн. Iнэса, яны пераблыталі тут усе ніткі. Калі вы робіце самы нязначны рух, нават калі хочаце абмахнуцца рукой, каб пазбавіцца гэтай спёкі,— і я, і Эстэла адразу адчуваем, як нас пачынае тузаць. Тут ніхто не можа выратавацца адзін; нам трэба або прапасці разам, або разам выблытацца з гэтых пут. Выбірайце. (
Iнэса. Яго здалі. Вокны шырока адчыненыя. На маім ложку сядзіць нейкі мужчына. Яны здалі яго! Яны яго здалі! Уваходзьце, уваходзьце, не бойцеся. Нейкая кабета. Падышла да яго, абдымае за шыю рукамі... Чаго яны чакаюць, чаму не запальваюць святла, там жа зусім цёмна! Яны што — цалавацца задумалі? Але гэта мой пакой! Ён належыць мне! Ну чаму яны не ўюпочаюць святла? Я зусім ужо іх не бачу. Пра што яны шэпчуцца? Можа, ён збіраецца цешыцца з ёй у маім ложку? Яна кажа, што зараз паўдня і што ярка свеціць сонца. Выходзіць, я пачынаю слепнуць? (
Гарсэн. Так.
Iнэса. I ў чым жа?
Гарсэн. У тым, каб не трапіць у іхнія пасткі.
Iнэса. Што ж я мушу зрабіць наўзамен?
Гарсэн. Вы дапаможаце мне. Iнэса, дзеля гэтага трэба зусім мала — трэба проста па-добраму захацець.
Iнэса. Па-добраму захацець... Якім жа гэта, па-вашаму, чынам я магу захацець нешта па-добраму? Ува мне ж нічога, апроч паскудства!
Гарсэн. А ўва мне? (
Iнэса. Ува мне ўжо ўсё счарсцвела. Я няздольная ні браць, ні даваць — дык як жа, па-вашаму, я магу вам дапамагчы? Ссохлае вецце, хутка яно ўспыхне агнём. (
Гарсэн. Хіба вы не ведаеце, што гэтая мілачка і будзе ваш кат.
Iнэса. Вельмі можа быць, я пра гэта здагадваюся.
Гарсэн. Праз яе яны вам і дапякуць. А што датычыць мяне, то я... я... я не буду звяртаць на яе ніякай увагі. Калі і вы, у сваю чаргу...
Iнэса. Што?
Гарсэн. Ды гэта ж пастка! Яны ж толькі і сочаць за вамі, каб паглядзець, ці дасцеся вы сябе спаймаць?
Iнэса. Ведаю. I вы — вы таксама пастка. Ці, можа, вы думаеце, што яны не прадбачылі вашых словаў? I што ў іх няма падвоху, які мы няздольныя разгледзець? Усё — пастка. Але што мне з таго? Я таксама — пастка. Пастка для яе. I, можа быць, я яе і спаймаю.
Гарсэн. Нічога і нікога вы не спаймаеце. Мы толькі будзем ганяцца адно за адным, як на драўляных дзіцячых коніках, і ніколі адно аднаго не дагонім: тут ужо ў іх, будзьце спакойныя, усё адладжана. Кіньце, Iнэса. Расцісніце кулакі, паслабце хватку. Іначай вы ўсім нам траім прынесяце няшчасце.
Iнэса. Няўжо я падобная на таго, хто можа паслабіць хватку? Я ведаю, што мяне чакае. Я буду гарэць, я гару — і знаю, што гэтаму не будзе канца; я ўсё ведаю! I вы думаеце, я паслаблю хватку? Яна будзе мая! I яна будзе глядзець на вас маімі вачыма, як Фларэнцыя глядзела на таго небараку. Што вы тут верзяце мне пра сваё няшчасце? Я вам кажу: я ўсё ведаю, але я нават няздольная сябе пашкадаваць. Пастка, га? Безумоўна, я трапіла ў пастку. Ну і што? Тым лепш, калі яны задаволеныя.
Гарсэн (
Iнэса (
Гарсэн (
Эстэла (
Гарсэн. Што вам ад мяне трэба?
Эстэла (