Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 21)
Эстэла. Пане, у вас выпадкова люстра няма? (
Iнэса (
Эстэла. Як гэта прыкра.
Iнэса. Што з вамі?
Эстэла (
Iнэса. Вы шчаслівая. Я — дык заўсёды адчуваю сябе знутры.
Эстэла. Вось як... Знутры... Але ж усё, што круціцца ў галаве,— усё такое тлумнае, на мяне гэта толькі наганяе сон. (
Iнэса. Хочаце, я буду служыць вам люстрам? Хадзіце, я вас запрашаю да сябе ў госці. Сядайце сюды, на маю канапу.
Эстэла (
Iнэса. Не трэба звяртаць на яго ўвагі.
Эстэла. Але мы толькі зробім адна адной блага: вы ж самі казалі.
Iнэса. Няўжо падобна, каб я вам хацела пашкодзіць?
Эстэла. Хто яго ведае...
Iнэса. Гэта ты, ты прынясеш мне боль. Але што гэта мяняе? Калі ўжо трэба пакутаваць, дык няхай ужо лепш праз цябе. Сядай. Пасунься бліжэй. Яшчэ. Зірні мне ў вочы, ты там бачыш сябе?
Эстэла. Я зусім маленькая. Нічога амаль не відаць.
Iнэса. Але я цябе бачу, я. Ужо — цалкам. Спытай у мяне пра што-небудзь. Ніводнае люстра не будзе табе так верна служыць.
Эстэла. Пане! Пане! Мы не надта вам назаляем сваёй балбатнёй?
Iнэса. Кінь яго, не звяртай увагі; мы тут адны. Ну, спытай жа ў мяне.
Эстэла. Я добра нафарбавала вусны?
Iнэса. Дай пагляджу. Не вельмі.
Эстэла. Я так і знала. На шчасце (
Iнэса. Вось, лепей. Не. Вядзі па абрысе губ; я буду цябе накіроўваць. Вось, вось. Цяпер добра.
Эстэла. Гэтак жа добра, як тады, калі я прыйшла?
Iнэса. Лепей; больш сакавіта, больш жорстка. Сапраўдны пякельны рот.
Эстэла. Гм! I гэта добра? Як гэта прыкра — я ўжо не магу сама пра сябе меркаваць. Вы можаце прысягнуцца, што добра?
Iнэса. Ты не хочаш, каб мы былі на «ты»?
Эстэла. Ты можаш прысягнуцца, што я добра нафарбавалася?
Iнэса. Ты вельмі прыгожая.
Эстэла. Але ў вас ёсць густ? У вас ёсць мой густ, такі самы, як у мяне? Як усё гэта прыкра, як гэта прыкра!
Iнэса. У мяне — твой густ. Паглядзі на мяне. Усміхніся ж. Я таксама не брыдкая. Хіба я не магу быць для цябе нічым большым, чым люстра?
Эстэла. Не ведаю. Мне з вамі няёмка. У люстрах мой адбітак быў такі ручны. Я так яго добра ведала... А цяпер — я ўсміхаюся, мая ўсмешка трапіць вам некуды глыбока ў вочы, і Бог ведае, што з ёй там здарыцца.
Iнэса. Але што табе замінае прыручыць і мяне? (
Эстэла. Мне. цяжка казаць «ты» жанчыне.
Iнэса. Асабліва, я думаю, калі яна служыла на пошце? А што гэта ў цябе на шчацэ, у самым нізе? Чырвоны прышчынак?
Эстэла. Чырвоны прышчынак? О, які жах! Дзе гэта, дзе?
Iнэса. Ды вось жа, вось. Я — пастка на такіх вось птушачак; а, птушачка, папалася! Ды няма там ніякага прышчынка. Нават самага маленькага. Ну, што? Калі люстра пачне раптам хлусіць? Ці вось вазьму і заплюшчу вочы; і не буду на цябе глядзець — навошта табе будзе ўсё гэтае хараство? Не бойся: я павінна на цябе глядзець. Мае вочы будуць заўсёды шырока расплюшчаныя. I я буду паслухмяная, вельмі паслухмяная. Але ты будзеш казаць мне «ты».
Эстэла. Я табе падабаюся?
Iнэса. Вельмі.
Эстэла (
Iнэса. Ах, ну вядома, гэта ж мужчына. (
Гарсэн (
Iнэса. I да мілашкі таксама ніякае? Я адразу зразумела вашыя хітрыкі: вы ж напусцілі на сябе ўсю гэтую важнасць, каб толькі яе зацікавіць.
Гарсэн. Я яшчэ раз прашу: пакіньце мяне ў спакоі. Пра мяне гавораць у рэдакцыі, і я хацеў бы паслухаць. I на мілашку мне напляваць, калі гэта можа вас супакоіць.