Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 20)
Iнэса. Было б вельмі дзіўна, каб ведала.
Эстэла. Але ў іх на прыёмах бывае ўвесь свет.
Iнэса. Чым яны займаюцца?
Эстэла (
Iнэса. А я служыла на пошце.
Эстэла (
Гарсэн. Я ніколі не выязджаў з Рыа.
Эстэла. Што ж, выходзіць, вы сапраўды маеце рацыю: мы апынуліся тут разам зусім выпадкова.
Iнэса. Выпадкова. Значыць, і гэтая мэбля тут выпадкова. I тое, што справа канапа — ядавіта-зялёная, а злева — бардовая, гэта таксама выпадкова. Выпадкова, праўда? Ну што ж, давайце паспрабуйце памяняць іх месцамі і тады скажаце, хто мае рацыю. I статуэтка — таксама тут выпадкова? А гэтая спёка? Гэтая спёка? (
Эстэла. Ды з чаго вы ўзялі? Тут усё такое брыдкае, грубае, з нейкімі куточкамі. Я цярпець не магла кутоў.
Iнэса (
Эстэла. Дык значыць, гэта ўсё падстроена?
Iнэса. Усё. I нас таксама сюды — падабралі.
Эстэла. I гэта зусім невыпадкова, што вы — тут, насупраць мяне? (
Iнэса. Не ведаю. Але чакаюць.
Эстэла. Я цярпець не магу, калі ад мяне нечага чакаюць. Мне адразу хочацца зрабіць усё наадварот.
Iнэса. Ну што ж, давайце! Давайце, рабіце! Але ж вы нават не ведаеце, чаго яны хочуць.
Эстэла (
Гарсэн (
Iнэса (
Гарсэн. Трэба ведаць. (
Iнэса. Вось, можа, каб кожны з нас набраўся смеласці і расказаў...
Гарсэн. Пра што?
Iнэса. Эстэла!
Эстэла. Я вас слухаю.
Iнэса. Што вы зрабілі? За што яны вас паслалі сюды?
Эстэла (
Iнэса. Гэта ўсё, што вы мелі сказаць?
Эстэла. А што вы яшчэ хочаце ведаць? Мне няма чаго хаваць. Я была сірата, жыла бедна, выхоўвала свайго малодшага брата. Потым адзін стары бацькаў сябар папрасіў маёй рукі. Ён быў багаты і добры, і я пагадзілася. А што вы зрабілі б на маім месцы? Брат у мяне быў хворы, яго здароўю быў патрэбны як мага лепшы дагляд. Я шэсць год пражыла са сваім мужам без адзінай хмарынкі. I два гады назад сустрэла таго, каго мне наканавана было пакахаць. Мы адразу пазналі адно аднаго, ён хацеў, каб я з ім з’ехала, але я адмовілася. А потым у мяне пачалася гэтая пнеўманія. Вось і ўсё. Можа быць, дзеля нейкіх прынцыпаў, мяне могуць папракнуць, што я ахвяравала юнацтва на нейкага старога. (
Гарсэн. Безумоўна, не. (
Эстэла. Хто можа ў гэтым вас папракнуць?
Гарсэн. Я загадваў антымілітарысцкай газетай. Пачалася вайна. Што было рабіць? Яны ўсе толькі й глядзелі на мяне: «Няўжо ў яго хопіць смеласці?» Што ж, у мяне хапіла. Я пальцам не варухнуў, і яны мяне расстралялі. У чым тут віна? У чым тут віна?
Эстэла (
Iнэса (
Гарсэн. Што — жонка? Што? Я выцягнуў яе з самага бруду.
Эстэла (
Iнэса. Бачу. (
Эстэла (
Iнэса. Усе. Забойцы. Мы ў пекле, мілачка, памылак тут не бывае, і нізавошта людзей ніколі не праклінаюць.
Эстэла. Маўчыце!
Iнэса. У пекле! Мы праклятыя! Праклятыя!
Эстэла. Маўчыце. Вы можаце змоўкнуць? Я забараняю вам гаварыць гэтыя грубыя словы!
Iнэса. Ты праклятая, мілая мая святоша. Пракляты, беззаганны герой. У нас быў час, мы паспелі нацешыцца, ці не так? I былі людзі, што пакутавалі праз нас — да смерці! Як нас гэтае забаўляла. А цяпер — трэба плаціць.
Гарсэн (
Iнэса (
Гарсэн. Добра падумайце, перш чым сказаць.
Iнэса. Ды вы зараз самі ўбачыце, як усё гэта бязглузда і проста. Проста, як з моста! Фізічных пакут няма — так? Але ж усё-ткі мы — у пекле. I ніхто больш сюды не прыйдзе. Ніхто. Мы ўвесь час будзем адны. Так я кажу? Увогуле, тут не стае толькі аднаго: ката.
Гарсэн (
Iнэса. Такім чынам, яны эканомяць на персанале. Вось і ўсё. Прасцей кажучы, кліенты мусяць абслугоўваць сябе самі, як у грамадскіх сталоўках.
Эстэла. Што вы маеце на ўвазе?
Iнэса. Тое, што кожны з нас — кат для дваіх іншых.
Гарсэн (
Эстэла. I я таксама павінна маўчаць?
Гарсэн. Таксама. I мы... мы ўсе будзем уратаваныя. Маўчаць. Зазірнуць у сябе і глядзець, не падымаючы галавы. Згода?
Iнэса. Згода.
Эстэла (
Гарсэн. У такім выпадку, бывайце.
Iнэса.