Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 13)
Хэрэя. Бывае час, калі трэба выбіраць. Я прымусіў змоўкнуць у сабе ўсё, што можа мне нагадваць пра яго.
Сцыпіён. Я не магу выбіраць. Бо апроч свайго болю я адчуваю і ягоны. Мая бяда — што я ўсё разумею.
Хэрэя. Значыць, твой выбар — прызнаць яго праўду.
Сцыпіён (
Хэрэя (
Сцыпіён. Ён навучыў мяне патрабаваць усяго да канца.
Хэрэя. Не, Сцыпіёне, ён забраў у цябе надзею. А пакінуць юную душу без надзеі — злачынства страшнейшае за ўсе, што ён учыніў раней. I клянуся табе, аднаго гэтага было б ужо досыць, каб распаліць ува мне гнеў і каб я здолеў яго забіць.
Сцэна II
Гелікон. Хэрэя, а я цябе шукаў. Калігула збіраецца наладзіць тут невялічкую сяброўскую бяседу. Так што ты застанься і пачакай. (
Сцыпіён (
Хэрэя (
Сцыпіён. Пастарайся зразумець.
Хэрэя (
Сцэна III
Першы патрыцый (
Вартаўнік. Сядай там. (
Першы патрыцый. Калі ўсё гэта, каб нас, як і іншых, асудзіць на смерць, дык не трэба такіх выкрутасаў.
Вартаўнік. Сядай, стары казёл.
Стары патрыцый. Прысядзем. Ён жа ўсё роўна нічога не ведае. Гэта ж відаць.
Вартаўнік. Але, мая ясачка, гэта відаць. (
Першы патрыцый. Трэба было дзейнічаць хутчэй, я адразу ведаў. Цяпер нас чакае катаванне.
Сцэна IV
Хэрэя (
Першы патрыцый і Стары патрыцый (
Хэрэя. I што далей?
Стары патрыцый (
Хэрэя (
Першы патрыцый. Гэта шмат абяцае...
Хэрэя. Не, але сведчыць, што ён цэніць мужнасць. I вам гэта варта было б мець на ўвазе. (
Стары патрыцый. Але я...
Першы патрыцый. Хопіць жартаў. Пад пагрозай наша жыццё.
Хэрэя (
Стары патрыцый (
Хэрэя. Не, ёсць лепшая. Пасля пакарання ён пазяхае і на поўным сур’ёзе кажа: «Што мяне болей за ўсё зачароўвае, дык гэта мая нячуласць».
Першы патрыцый. Чуеце?
Хэрэя. Але гэта фраза якраз выдае яго слабасць.
Стары патрыцый. Ты не мог бы не разводзіць тут філасофіі. Я цярпець гэтага не магу.
Хэрэя (
Стары патрыцый (
Xэрэя (
Першы патрыцый. Дзейнічаць трэба было хутчэй. Мы надта доўга чакалі.
Хэрэя. Згодзен. I гэта ўрок, хоць і крыху пазнаваты.
Стары патрыцый. Але гэта бязглуздзіца. Я не хачу паміраць.
Сцэна V
Цэзонія. Калігула даручыў мне сказаць, што раней склікаў вас толькі дзеля дзяржаўных спраў, але сёння вы запрошаныя, каб разам з ім падзяліць асалоду, якую дорыць мастацтва. (
Прашу мне прабачыць маю назойлівасць. Але вымушана спытаць, ці не здаўся вам гэты танец чароўным?
Першы патрыцый (
Стары патрыцый (
Цэзонія. А як табе, Хэрэя?
Хэрэя (
Цэзонія. Выдатна, значыць, я магу так і перадаць Калігулу.
Сцэна VI
Гелікон. Скажы, Хэрэя, гэта было сапраўды вялікае мастацтва?
Хэрэя. У пэўным сэнсе.
Гелікон. Разумею. Ты магутны чалавек, Хэрэя. Фальшывы, як і ўсе добрапрыстойныя людзі. Але магутны, праўда. А я вось — слабы. I ўсё-ткі я вам не дазволю дакрануцца да Калігулы, нават калі ён і сам гэтага хоча.
Хэрэя. Я нічога не зразумеў у гэтай тваёй прамове. Але віншую за такую тваю адданасць. Мне падабаюцца добрыя служкі.