Владимир Бутромеев – Страсці па Аўдзею (страница 1)
Уладзімір Бутрамееў
Страсці па Аўдзею
Дзеючыя асобы
Бацька Аўдзея, 75 год.
Аўдзей — гаспадар хутара, 50 год.
Варвара — яго жонка, 45 год.
Андрэй — іх сын, 25 год.
Дзеці Аўдзея — ад 5 да 25 год.
Эленька.
Жабрак, 70 год.
Сват Аўдзея, 50 год.
Маці Зуйка, 70 год.
Зуёк — бацька Веры, 50 год.
Зуйчыха — яго жонка, 50 год.
Верка — іх дачка, 18 год.
Дзеці Зуйка — дзяўчаты ад 10 да 18 год.
Танька — сяброўка Веры, 18 год.
Хлопцы і дзяўчаты.
Упаўнаважаны з раёна.
Сёмка.
Першы мужык.
Другі мужык.
Карціна першая
Бацька Аўдзея
Аўдзей. Андрэй і Макар, запражыце коней — снапы павозіце, што засталіся. Дзеці, каласкі збіраць на калінавае поле!
Варвара. Сёння кончым. Пагода стаіць.
Аўдзей. Бог не для таго пагоду даў, каб спаць на ёй над бульбай ці языкамі трапаць. Работы ўперадзе хапае.
Андрэй!
Адвязеш снапы, прыйдзеш сюды. Праз тыдзень паедзем на базар. Прададзім пудоў семдзесят бульбы дробнай. Прыкінем грошы. Пара вучыцца грошы лічыць.
Ну што стаіш? Ідзі рабі.
Ну дык вось… Калі сённі ўправімся… Заўтра з’ездзім да Кацькі, паглядзім, як там яна, як за шляхтай год пражыла; мо пабагацелі, што носа не кажуць… А потым ужо і пагаворым, перад суботай, з табой…
Калі семдзесят пудоў па восем капеек… Восенню… Хлеб па восені па трыццаць…
Жабрак. Беражы вас Бог!
Аўдзей
Жабрак
Аўдзей
Жабрак. Ці не пазнаеш?
Аўдзей. Мікола!
Жабрак. Ён самы. Суседа не пазнаў, усё лічыш, усё няма калі, памажы табе Бог у справах.
Аўдзей. За Богам не пражывеш. Калі сам не зробіш, то і лічыць няма чаго.
Жабрак. А як няма чаго лічыць, дык і пражыць лягчэй.
Аўдзей
Жабрак. Кожнаму, Аўдзей, свой шлях. Мая гаспадарка не горш тваёй была, ты ж ведаеш. А як памерла жонка, пачаў я голас чуць: «Ідзі з торбаю, толькі той, хто з торбаю, той і выратуецца», — я і пайшоў… Дзесяць год, ад вёсачкі да вёсачкі, ад цэрквачкі да цэрквачкі, учора іду сабе, думаю: «Вось і мая старонка блізка, дай завітаю». А дарога ўсё лесам, лесам, і пераначаваць нейдзе. Іду, а ваўкі, лісіцы па лесе бегаюць. Успомніў я, што ета Здзвіжанне сёння, страшна мне стала. Вецер падняўся, лес стогне, сосны скрыпяць, змеі, здаецца, клубком усе дрэвы аплялі, я ўжо на самую сярэдзіну дарогі, як па нітачцы іду, не аглядваюся, а вецер халодны, да костачак прабірае, пад раніцу ледзьве шавялюся, замёрз, пусціў бы ты пагрэцца…
Аўдзей. Пагрэйся… Печ з раніцы пратоплена… Дзесяць гадоў… Я за дзесяць гадоў гаспадарку падняў. Трох коней маю, з даўгамі разлічыўся.
Жабрак
Аўдзей. Дзесяць гадоў! Ты за еты час вады столькі не папіў, колькі я поту праліў!
Жабрак. Ох цёпленька, ох костачкі прамёрзлі, ох мае костачкі!
Аўдзей. I вот за дзесяць гадоў — катомку ды лапці нажыў. Які толк з цябе?
Жабрак. Вось дзякуй, Аўдзей, вось дзякуй!
Аўдзей. Не дзеля таго Бог чалавека на зямлю пусціў, каб жабраваць.
Жабрак. Каб яшчэ накрыцца чым, век Бога б за цябе маліў.
Аўдзей. Ці ты глухі, ці ты прыкідваешся. Ён Бога б за мяне маліў.
Жабрак
Аўдзей. А-а…
Жабрак. Палічы, Аўдзей, палічы, а я пасплю, маё ўжо ўсё наперад падлічана…
Аўдзей
Першы мужык