Владимир Бутромеев - Страсці па Аўдзею

Канфлікт у драме Бутрамеева — гэта сутыкненне паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай разбурэння, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, адзіночка на хутары, захоўвае спрадвечныя традыцыі жыцця. Яго асноўная крыніца дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І непераадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, атрымліваць плён ад працы, быць гаспадаром свайго лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як натуральнае чалавечае пачуццё. Гісторыя раскулачвання Аўдзея прадстаўлена як ачышчальная пакута, як ахвярніцкі акт — адсюль і евангельская назва п'есы.
реклама