18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 124)

18
Апоўначы прачнулася: Нібы яма — хата. А за руку бацька душыць. «Тата! — крычу.— Тата!» А ён ужо так, як крыга... Я насілу руку Вызваліла. Што, цыгане, Каб такую суку Дачку табе. Што б зрабіў?

Цыган

Яй-богу, не знаю.

Ведзьма

Ды маўчы ўжо, бо забуду... Потым не згадаю. Дзяцей, бачыш, гадавала Ды ў засек хавала. Ды каптур свой, ужо ўранку, Клоччам набівала, Каб не ведалі, што стрыжка. Па хаце хадзіла, Пакуль людзі дамавіну На дварэ рабілі. Дарабілі, налажылі, Паняслі, схавалі... Як быліна ў чыстым полі, Адзінокай стала Я на свеце... Былі дзеці, Ды ўжо й тых не стала... «Цераз яр хадзіла Ды ваду насіла, Каравай сама пякла — Дочку замуж аддала, Сына ажаніла... I... гу!..»

Цыган

Не скаголь, бо ты ўсіх пабудзіш!

Ведзьма

Хіба скаголю. Ашалеў?!

Цыган

Ну добра, так! Далей што будзе? Ты раскажы.

Ведзьма

А што дасі? Наварыш заўтра мамалыгі? Я кукурузы прынясу.       Прыгадала! Прыгадала Спаць ён лёг з дачкою, Аддаў сына ды ў лакеі... З хаты грамадою... Выганялі... Прыгадала. Я сабак дражніла Па-над вокнамі з старцамі. Байструкоў насіла За плячамі. Каб прывыклі... Аж і сам вярнуўся. Зло забыла, кінулася Да яго, хілюся. Прывітаў мяне люцыпер, Блаславіў ён дзетак Дый забраў іх у пакоі... Растуць мае кветы! Дый выраслі. Сына Йвана У лакеі. А Наталлю... Ці твае цыгане Ўсе паснулі?