Ольга Примаченко – Пяшчотна да сябе. Кніга пра тое, як шанаваць і берагчы сябе (страница 2)
Мая школьная настаўніца працы была аматаркай кніг Луізы Хей[4] і замест таго, каб тлумачыць, як рабіць роўныя швы, чамусьці прымушала нас заходзіць па адной у прымерачную, садзіцца насупраць люстэрка і прамаўляць сто разоў «я люблю сябе».
Нам было трынаццаць гадоў, мы нічога не ведалі пра любоў і яшчэ менш ведалі пра сябе, таму запэўненні ў тым, што варта толькі «палюбіць сябе» – і ў нас цудоўным чынам сыдзе падлеткавы тлушч, знікнуць прышчы і вырастуць грудзі, здаваліся бессэнсоўнымі і дзіўнымі.
Пройдзе яшчэ шмат гадоў, перш чым я хоць што-небудзь пачну разумець пра любоў, а тым больш пра каханне. Ачышчу гэтае слова ад пылу і шалупіння, літаратурных клішэ і чужых гісторый, усвядомлю і даведаюся, што такое страчваць, як гэта – заставацца адной, што значыць сыходзіць першай. І як бывае, калі прастора пачынае згортвацца і ціснуць на грудзі, а ты – мярцвець аднекуль з сярэдзіны:
Пройдзе яшчэ шмат гадоў, перш чым я пачну нешта разумець і пра любоў да сябе, навучуся прымаць свае пачуцці, даваць імёны таму, што палохае, і вымаўляць «мне страшна», калі мне страшна, а не строіць з сябе смаркатага героя, дробна перабiраючы каленкамі пад сталом.
Мы лепш разумеем бацькоў, калі самі становімся бацькамі і на сабе адчуваем цяжар клопату аб сям’і, асабліва калі патрэбныя грошы, а з працай няпроста.
Мы разумеем, што свет вачыма дзіцяці і свет шкурай дарослага – гэта два розныя Сусветы, і замест таго, каб акапацца ў крыўдзе на людзей з мінулага і лічыць сябе ахвярай, больш пяшчотна да сябе будзе прыняць няспраўджанае, аплакаць недаатрыманае, адгараваць непражытае – і закрыць тэму пошуку прычын. Памяць умее хлусіць і падтасоўваць, і можна глыбока і несправядліва пакрыўдзіцца на тых, у каго і ў думках не было крыўдзіць, бо
На мой погляд, складаны, але важны крок у развіцці асобы – гэта скараціць фразу: «Я так адчуваю, таму што…» да «Я так адчуваю. Кропка» – і паспрабаваць знайсці як мага больш спосабаў падтрымаць сябе тут і цяпер, у тых умовах, у якіх вы жывяце, і з тымі, з кім жывяце.
Непрыгожых пачуццяў не бывае. Няправільных – таксама
Пяшчота да сябе пачынаецца з таго, што вы дазваляеце сабе адчуваць усё, што адчуваецца, без аглядкі на тое, што падумаюць іншыя, і не дзелячы пачуцці на добрыя і дрэнныя.
Як напісала аднойчы ў сябе ў Фэйсбуку[6] Элізабэт Гілберт[7], калі мы адчуваем радасць, яна праўдзівая і рэальная для нас, як і наш смутак, як і наша любоў да кагосьці. Ніхто не выйграе ад таго, што мы будзем пераконваць сябе, нібы адчуваем нешта іншае. Трэба жыць сваёй праўдай – няма лепшага спосабу здабыць сваю цэльнасць. Выбіраючы меншае, мы будзем выбіраць
У вас ёсць прычына так сябе адчуваць: вас нешта засмуціла, магчыма, вы штосьці страцілі (грошы, стасункі, рэч, натхненне, планы на выходныя, каханне ўсяго жыцця), і вам патрэбны час гэтую страту перажыць, адгараваць і прыстасавацца да змены.
Гараваць – не значыць апрануць жалобу, бясконца плакаць і не выходзіць з пакоя. Гараваць – значыць дазволіць сабе прызнаць страту. Колькі часу гэта зойме, прадказаць немагчыма. Але калі забараняць сабе перажываць, то
Пяшчота да сябе ў такой сітуацыі – прымірыцца з тым, што нейкі час давядзецца пахадзіць з кішэнямі, поўнымі смутку. Адпýсціць, калі адпýсціць. Гэта нармальна, гэта вам не пашкодзіць і зусім дакладна – не зробіць горш.
Пры гэтым паспрабуйце не заганяць сябе ў пастку «перажыванні пра перажыванне». Гэта калі мы пачынаем хвалявацца, а ці ўсё з намі добра, калі мы адчулі «нешта не тое»: пазайздросцілі, парадаваліся няўдачы сябра, прыраўнавалі, пакрыўдзіліся ці проста засумавалі і пачалі ганебна ныць, замест таго каб заставацца модна праактыўнымі.
Мы засмучаемся, калі выяўляем сябе няздольнымі без канца быць «светлымі чалавечкамі» і думаць пра лепшае. Нам балюча прызнаваць, што ёсць рэчы, якія заўсёды будуць закранаць нас за жывое, а значыць, мы будзем рэагаваць не так, як «трэба» або як мы
Такая рэальнасць. Таму, калі ласка, як толькі зловіце сябе на тым, што пачалі перажываць праз «дарэчнасць» пачуццяў, зрабіце ўдых, выдых і акуратна вярніце сябе сабе. З вамі ўсё ў парадку, вашы перажыванні адэкватныя моманту, іх не трэба саромецца ці імкнуцца перайграць.
Пачуцці – яны ж заўсёды пра «цяпер», а не пра характар. Калі вы злуяцеся, гэта нічога не гаворыць пра тое, які вы чалавек, але можа шмат расказаць пра тое, што адбываецца. Магчыма, парушаюцца вашы межы. Або абясцэньваецца дарагое вам. Або вы настолькі доўга не адпачывалі, што цела пераключылася ў рэжым баявой гатоўнасці і цяпер рэагуе камандай «Вораг!» нават на рух ценю галінкі.
Тое самае са страхам. Калі вы баіцеся, гэта не значыць, што вы баязліўка. Проста пачуцці апярэджваюць думкі, і таму вы адчуваеце небяспеку хутчэй, чым паспяваеце растлумачыць сабе, у чым падвох. Ёсць добрая фраза пра гэта:
Калі вы галодная, знясіленая, стомленая, бессэнсоўна чакаць ад сябе будысцкага спакою пры поглядзе на ўчынены дзецьмі вэрхал. Злосць не будзе сведчаннем вашага дрэннага характару – яна будзе сігналізаваць толькі пра тое, што менавіта цяпер вы на нулі.
Кожны раз, калі мы абцяжарваем іншых спадзяваннямі, якія тыя не здольныя апраўдаць, узнікае канфлікт чаканняў. Немаўля ведаць не ведае, што мама хоча выспацца. Муж не чытае думак і нават не здагадваецца, пра што прамаўчала ягоная жонка. Ад сяброўкі, звыклай крытыкаваць, бессэнсоўна чакаць спагады і падтрымкі. Усе яны робяць тое, што робяць, не «назло», а таму, што
Іншы варыянт развіцця падзей – калі вам паказваюць,
Памятаю, я выходзіла з першага шлюбу не з прадпісанымі пачуццямі суму або горычы (яны былі, але фонам) – я ішла ў развод з пачуццём злосці. Наўрад ці я адчувала б яе, калі б мы «проста» не сышліся характарамі ці каханне ператварылася ў пацяруху за даўнасцю часу. Я злавала, таму што мне было балюча перажываць уласнае бяссілле перад тым, як метадычна і неадольна руйнуецца тое, што я доўга стварала, у што шмат гадоў укладвалася часам, сіламі, грашыма і агульным мінулым.
Але я катэгарычна супраць таго, каб адмаўляцца штосьці адчуваць з-за страху «недарэчнасці» гэтых пачуццяў, іх непажаданасці, нейкай для кагосьці «непрыгожасці». («“Я цябе кахаю”. – “Дзякуй”. – “Гэта не той адказ, якога я чакаў”. – “Вялікі дзякуй?”[8])
Ты кажаш: «Мне балюча», – а табе адказваюць: «Не, табе не…» Табе не балюча. Табе не страшна. Табе не дрэнна. Ты не стамілася. Гэта блазнота, будзь салдатам, вазьмі сябе ў рукі, сабярыся. І ты збіраешся. Раз збіраешся, два збіраешся, тры, чатыры, пяць збіраешся, васямнаццаць разоў збіраешся, сорак тры. І сапраўды адчуваеш, як робішся больш загартаванай і моцнай, як грубее скура, нарастае браня. І там, дзе раней было жывое і цёплае, утвараецца халодная пустэча.
І аднойчы ловіш сябе на тым, што ўжо
Мне вельмі не падабаецца, калі, спытаўшы: «Што здарылася?» і пачуўшы адказ, гавораць: «Ну што ты так пераймаешся, знайшла з-за чаго!» Па-першае, любы чалавек мае права перажываць тое, што здарылася, так, як ён хоча гэта перажываць, таму што ён лепш ведае, што аблегчыць яму маркоту. Па-другое, такія словы ставяць пад сумнеў яго здольнасць правільна рэагаваць на падзеі i пераводзяць з пазіцыі дарослага са сваёй устойлівай сістэмай каардынат у пазіцыю дзіцяці, жыццёвага досведу якога нестае, каб ацэньваць тое, што адбываецца, аб’ектыўна. Па-трэцяе, ніхто нікому не можа гаварыць «расслабся», пакуль не напружыўся да той жа ступені. Той, хто перажывае страту, ведае, чаго яму каштавала страчанае, якіх высілкаў. Людзі не бядуюць дзеля забаўкі.
Як пісала Меладзі Біці ў сваёй знакамітай кнізе пра сузалежнасць «Ратаваць ці ратавацца», «перастаньце адмаўляцца ад сябе, ад сваіх патрэб, ад сваіх жаданняў, ад сваіх пачуццяў, ад свайго жыцця і ад усяго, што вас складае. Займейце намер заўсёды клапаціцца пра сябе – і здзяйсняйце яго. Мы можам сабе давяраць. Мы здольныя справіцца і адаптавацца да любых падзей, праблем і пачуццяў, з якімі сутыкае нас жыццё. Мы можам давяраць сваім пачуццям і сваім меркаванням. Мы можам вырашаць свае праблемы. Мы можам навучыцца жыць і з нашымі нявырашанымі праблемамі. Мы павінны давяраць тым людзям, на якіх вучымся спадзявацца, – самім сабе»[9].