реклама
Бургер менюБургер меню

Ольга Ипатова – Перакат (страница 2)

18

Сястра Вераніка паднялася і выйшла, дзверы здаліся маленькімі перад яе постаццю.

— Прыгожая… — нясмела сказала Алена, адарваўшыся ад сына. — Толькі нейкая надта злосная.

— Прыгожая — гэта праўда, — нібыта не чуючы апошпіх слоў, пацвердзіла паслушпіца. — Пра яе кажуць, што яна падта на Барбару Радзівілаўну падобная, на каралеву. Ці вы, можа, не чулі пра такую — яе свякроўка атруціла за прыгажосць.

Маладая жанчына збянтэжана патрэсла галавой.

— Вам, канешее, не да таго было, — не то пашкадавала, не то паздзекавалася паслуншіца, і Алена апусціла вочы. Яна і так адчувала сябе чужой і непатрэбнай тут, са сваёй бядой, якая ў вачах навакольных была не толькі бядой, але і грэхам. Грэхам і распустай выглядала тут усё дарагое і мілае для яе. Ды і не толькі тут. Увесь свет, здаецца, абрынуўся на яе, а адзіны чалавек, каля якога ўсё цяперашняе жыццё напаўпялася сэнсам, набывала рысы ахвярнасці і дабрыні, зараз гараваў у адзіночцы, яго, магчыма, білі, і, уяўляючы сабе, як курчыцца ад болю яго маладое моцнае цела, яна халаднела, слабасць, млявасць напаўнялі яе… Нявіннае, здавалася б, слоўца паслуншіцы напомніла ўсё гэта, і яна, нагінаючыся над дзіцем, цалавала і цалавала цёплы ягоны лобік, на які падалі мутныя кропелькі слёз. Паслушніца нешта прагаварыла і выйшла, пакінуўшы Алену з хлопчыкам.

Маладая маці плакала нядоўга, сон змарыў яе, вяртаючы румянак пругкім шчокам, творачы ў маладым целе цуд адраджэння. У сне яна бачыла Васіля — ягоны першы позірк, што здзіўлена і захоплена перагарадзіў ёй дарогу, калі яна разам з маці выходзіла з касцёла, радуючыся маладой траўцы на гарачым ад сонца прыгорку, жоўтым завушніцам вярбы на гнуткай зялёпай вербалозіне. Была вербная нядзеля, яна ўпершыню накінула на сябе квятастўю хусту, і здавалася ёй — плечы пад плюшавай жакеткай адчуваюць гарачыню заморскіх кветак, што цвілі на хустцы. Яна адпачасна бачыла і сябе і Васіля — з-пад чорнага пінжака выглядала кашуля, каля шыі вышываная сінімі васількамі, старэнькія боты падлатаны збоку акуратнымі латкамі. Якраз у іх, у тыя латкі, і ўпёрся погляд маці, якая сказала пагардліва:

— Чаго зыркаеш на яго? Вунь галота якая!

Маці, канешне, убачыла латкі, а яна… яна, агледзеўшы яго адным чэпкім дзявочым позіркам, заўважыла і русявыя, нейкія як попелытыя пасмы, на якіх не было звыклага картуза, і шырокія плечы, і смяшлівыя вочы. Але маці тут жа тузапула яе за руку, і яны пайшлі далей не аглядаючыся, хаця ад слова «галота» адразу як патускнелі і выцвілі і маладая зеляніна, і каляровыя пёркі на вербалозіне…

Калі Алена расплюшчыла вочы, то не адразу зразумела, дзе яна і што з ёю. Дзіця крыўдліва плакала, і гэты слабенькі, як кацянячы, галасок адразу, імкліва запоўніў пустэчу, што ўзнікла пасля таго, як Васіля забралі ў турму, а яна засталася адна ў горадзе — без кватэры, без працы, без будучага, з жахам думаючы пра таго, хто ад самага нараджэння павінен быў несці ў вачах людзей брыдкае, несправядлівае кляймо. Маленькі, кволенькі чалавечак зрабіў так, што ёй стала цёпла на душы і ўтульна, нібыта не была яна гэткаю ж гаротнай, як і некалькі гадзін назад, калі ішла ў сваё апошняе прыбежышча, не думаючы, не зважаючы ні на небяспеку, ні на рызыку, як цягнецца смяротна паранены звер.

Шмат разоў, застаўшыся адна, яна пыталася сябе — чаму пайшла за Васілём, пайшла ад роднай хаты, ад сытасці, кінулася за ім, нібыта ў вір. Пыталася — і не знаходзіла адказу, разумеючы, што, калі б усё паўтарылася наноў, ізноў пайшла б за ім — млеючы ад страху, не разумеючы і не разважаючы… Тое, што адбылося паміж ёю і Васілём, можна было б тлумачыць толькі адным словам, у якое ўваходзіла ўсё, чаго яна не разумела. Тое слова было «лёс». Лёс зрабіў так, што ёй няма без Васіля жыцця, лёс даў і забраў яго — ці надоўга, таксама залежала ад яго, лёсу…

Алена не ведала і не хацела ведаць, чым займаўся Васіль, чаму баліць яму тое, што астатнія вакол цярпелі і прымалі як належнае. Яна чакала яго пасля работы, рыхтавала няхітрую вячэру, прыбірала ў чужым, нанятым імі пакойчыку — з тых часоў, як пакінула хату, усё вакол было такое чужое, наёмнае, халоднае! — і ажывала, толькі калі бачыла мужа — вясёлага, прапахлага табакай. Васіль абдымаў яе, расказваў, што было новага на тытунёвай фабрыцы, дзе ён працаваў; строіў жарцікі. Яна падавала вячэру і, накуль ён еў — таропка, згаладнела, усё, што стаіць на стале, — прыціскалася да плячэй, абдымала ззаду і застывала ў цёплых тых дотыках, адчуваючы, як уваходзіць у яе вялікі спакой, як цяплее ўсё навокал… Па-за ім не было ні цяпла, ні святла, і таму, калі Алена засталася адна, яна жыла зусім пакутліва, прымаючы як непазбежнасць холад і пустэчу навокал. Яна як бы не заўважыла таго, што гаспадар кватэры выгнаў яе якраз перад родамі, амаль незаўважна прымала грошы ад людзей, што прыходзілі да яе, гаворачы, што яны сябры Васіля. Алена не задавала пытанняў, не цікавілася, дзе шукаць каго ў выпадку патрэбы. А патрэба была — два дні перад родамі яна амаль нічога не ела і таму, прыйшоўшы на ранішнюю імшу ў касцёл, упала без памяці перад маці боскай, што з дакорам глядзела на яе з вышыні. Мясцовы ксёндз ведаў яе гісторыю і, падумаўшы, вырашыў звярнуцца да сясцёр-бернардынак, а не адпраўляць жанчыну ў гарадскі радзільны дом, таму што наўрад ці вернецца адтуль яна, такая знясіленая. Ён ведаў выпадкі, калі турма прымушала адумвацца, рабіла людзей ціхімі, назаўсёды напалоханымі. Чаму ж не зрабіць для маладой набажнай прыхаджанкі добрае? А яна з тых, хто гэтае добрае памятае, I невядома, чым магла абярнуцца тая міласэрнасць!

Так яна апынулася ў бернардынак. I, паляжаўшы, пакуль трохі не вярнуліся сілы, узялася дапамагаць па кляшторнай гаспадарцы: падмятала двор, да бляску чысціла кухонныя катлы, мыла ўзорыстую чугунную агароджу. I ўпершыню за ўвесь час адчула надзею і ціхі спакой чакання. А можа быць, усё ж удасца пратрымацца, пакуль турма не выпусціць Васіля?

Яна рэдка выходзіла за сцены кляштара, хіба толькі ў тыя дні, калі можна было хадзіць у турму. Сёстры дапамаглі ёй дабіцца спатканняў — усё ж дзіця было ў гэтых разлучаных людзей, усё ж яны маглі яшчэ стаць мужам і жонкай… Васіль выходзіў да яе з усмешкай, бадзёрачыся, а яна кожны раз, як амярцвеўшы, першыя хвіліпы ўглядалася, быццам не пазнаючы. Вось яшчэ адна маршчынка лягла ля вуснаў, а складкі каля рота пакутліва паглыбіліся, валасы, што адрасталі, страцілі свой попельны бляск, пад запалымі вачыма ляглі новыя цені… Яна клала галаву мужу на грудзі, і здавалася, што нават сэрца стукае глушэй, больш стомлена, як бы пасяляецца ў ім нешта спакутаванае.

— Зноўку біліся? — ціха пыталася яна.

— Куды дзенешся? — спрабаваў гаварыць весела Васіль. — Ты пра гэта не ўспаміпай, лепей пра сына раскажы.

I Алена ў кароткія тыя хвіліны ўсё гаварыла і гаварыла пра маленькага Васілька — якія ў яго ружовыя пальчыкі, як ён глядзіць, усміхаоцца.

— Не хачу я, каб ты была ў кляштары гэтым, — сказаў аднойчы Васіль.

— Чаму, міленькі?

— Таму што… Зрабілі з цябе парабчанку.

— Не, што ты! Там усе добрыя да мяне.

— «Добрыя, добрыя»… Я дам табе адрас таварыша майго. Пабудзь у іх пакуль.

Алена адмоўна паківала галавой. Не, ёй нікуды не хацелася з кляштара. Там, за тоўстымі яго сценамі, да яе прыходзіла пачуццё, што яна нечым выкупляе свой грэх. Адно тое, аб чым нават не марылася — што яе не толькі не выгналі адтуль, але прынялі — ужо ўзвышала яе ва ўласных вачах і вачах іншых. Там ёй ёсць работа, ёсць нейкі, хай часовы, прытулак. Алена не думала аб тым, што яе не выганяюць таму, што такую работніцу, як яна, яшчэ трэба было пашукаць. Да таго ж кляштар стаяў так блізка ад турмы, што Алене заўсёды здавалася, нібы яна кожную хвіліну адчувае, што з Васілём. А там… невядомасць палохала яе тым болей, чым болей яна спадзявалася на нейкую дапамогу, якую ёй абавязкова акажуць сёстры. Калі — яна не ведала, але верыла, што акажуць абавязкова. I Васіль, як здагадаўшыся пра ўсе гэтыя думкі, болей не стаў упрошваць, каб яна памяняла месца жыхарства. Яму верылася, што той тэрмін, які далі яму, скасуюць. Дзесяць год! Гэта было б неймаверна — дзесяць год сядзець у смярдзючай цеснай камеры, куды амаль не даходзіла дзённае святло. Як і ўсе людзі, ён спадзяваўся, што нешта адбудзецца такое, што пазбавіць яго ад такога пакарання — немагчымых, доўгіх гадоў зняволення!

Алена не прапускала ніводнага разу спатканняў. Нават тады, як гарэла агнявіцай, прастудзіўшыся ў халодны сіверны вечар, калі трэба было чысціць дарожкі, замеценыя снегам. Яна прыносіла Васілю перадачы — бедныя астаткі таго, што ўдавалася наскрэбці з яе абедаў — то кавалак сыру, то бутэльку малака, то некалькі цыбулін… Канвойны грэбліва пераварочваў прынесенае — адным пальцам, паспешліва, і ёй здавалася, што сам гэты доўгі худы палец так і дыхае пагардай… Яна вярталася ў кляштар разбітая і спустошаная, але варта было ўдыхнуць цёплы, крыху душны ад нейкіх пахкасцяў водар калідора, як у душу Алены сыходзіў спакой, і яна, уцякаючы ў думках ад усяго, што нагадвала ёй пра турму, пра тое, што бачылася ў вачах Васіля, зноў сплятала карункі шчаслівага будучага, якое, нягледзячы ні на што, павінна было іх чакаць. Часам, праходзячы па вуліцах, Алена бачыла, як ішлі, паднімаючы палкі з лозунгамі, людзі ў картузах і шэрых світках, як падалі яны пад ударамі гумак, якімі паліцэйскія разганялі дэманстрацыі. Сэрца яе жахалася. Яна баялася паліцэйскіх — сытыя, з гладкімі раўнадуншымі тварамі, яны дзелавіта рабілі сваю справу — калечылі людзей, гналі, як скаціну, па вуліцах, упіхвалі ў машыны, і ў гэтай іх дзелавітасці бачылася ёй нешта нечалавечае, як быццам ніколі не нараджалі іх мацяркі, а яны так і ўзнікалі аднекуль — высокія, відныя, паслухмяныя толькі. адной руцэ, што нябачна кіруе імі… Адзін толькі раз бачыла Алена, як двое моцных высокіх гарадскіх дзецюкоў напалі на паліцэйскага — таўклі яго нагамі, а ён віўся сярод пылу, як чарвяк, засланяўся рукамі, і на імгненні паказваліся блакітныя, амаль белыя ад жаху вочы немаладога ўжо чалавека. Гэта сапраўды былі чалавечыя вочы, і яна так уразілася гэтым — бачыць у паліцэйскім істоту, — што аж спынілася непадалёку як зачараваная. А неўзабаве недзе паблізу заверашчаў свісток, і хлопцы, пакінуўшы паліцэйскага, прыгінаючыся, пабеглі ў бок недалёкага рова, а той, яшчэ не падняўшыся, усё тузаўся ў пыле, збіраючы злотыя, што выпалі з кішэняў, і ўжо не страх, а нянавісць плавілася ў бялёсых вачах, ён хрыпла мацюкаўся, і пляваўся, і так аблаяў Алену, што яна пабегла прэч як аншараная.