Альбер Камю – Пры зачыненых дзвярах: драматычныя творы (страница 7)
Другі патрыцый. Яму варта было б занатаваць свае думкі. Такая кніга была б неацэнная.
Хэрэя. Не кажучы ўжо, што гэта неяк яго заняло б. Бо ўсе мы бачым, што яму трэба нечым сябе забавіць.
Цэзонія (
Сцэна VII
Калігула. Муцый, я вяртаю табе тваю жонку. Яна зноўку твая. Але выбачайце, мне трэба даць колькі загадаў. (
Сцэна VIII
Цэзонія (
Муцый (
Цэзонія (
Хэрэя. Іншымі словамі, можна зрабіць выснову, што ў ім гаворыцца пра забойчасць паэзіі.
Цэзонія. Вось-вось, па-мойму, нешта ў такім духу.
Стары патрыцый (
Цэзонія. Так, мая ясачка. Але вось, баюся, назва трактата вас трошкі збянтэжыць.
Хэрэя. I што ж гэта за назва?
Цэзонія. Ён называецца — «Меч».
Сцэна IX
Калігула. Вы ўжо прабачце, але дзяржаўныя справы таксама не церпяць адкладу. Распарадчык, аддай загад, каб зараз жа зачынілі ўсе хлебныя сховішчы. Указ пра гэта я толькі што падпісаў. Знойдзеш яго ў мяне ў пакоі.
Распарадчык. Але ж...
Калігула. Заўтра настане голад.
Распарадчык. Але народ будзе шумець.
Калігула (
Калігула (
Гелікон. Безумоўна, калі вашую думку ў вас спытаюць.
Калігула. Будзем велікадушныя, Геліконе! Раскрыем ім нашыя маленькія тайны. Ну, хоць бы вось: раздзел трэці, параграф першы.
Гелікон (
Калігула (
Сцэна X
Хэрэя. Мы гатовыя слухаць цябе, Гаю. Што-небудзь не ў парадку? Можа, кепска працуе персанал?
Калігула. Ды не, але ж выручка зусім не вялікая.
Мерэя. Трэба павысіць расцэнкі.
Калігула. Мерэя, толькі што ты прапусціў выдатны выпадак памаўчаць. У тваім узросце ўвогуле такія праблемы не павінны цябе цікавіць, і тваёй думкі я не пытаўся.
Мерэя. Але навошта ж тады ты загадаў мне застацца?
Калігула. Бо хутка мне спатрэбіцца бесстаронняя парада.
Хэрэя. Калі дазволіш, Гаю, я выкажуся небесстаронне: па-мойму, расцэнак мяняць не трэба.
Калігула. Ясная рэч. Але ж нашыя фінансавыя справы трэба нейкім чынам паправіць. Я ўжо растлумачыў свой план Цэзоніі, і яна зараз вам яго перакажа. А я, відаць, крыху выпіў лішку, мяне пачынае хіліць на сон. (
Цэзонія. Усё вельмі проста. Калігула ўводзіць новую ўзнагароду.
Хэрэя. Не бачу сувязі.
Цэзонія. Тым не менш яна ёсць. Гэтаю ўзнагародай будзе ордэн «Грамадзяніна-героя», і атрымліваць яго будуць тыя, хто часцей за іншых будзе наведваць Калігулаў публічны дом.
Хэрэя. Бліскучая думка!
Цэзонія. I я так лічу таксама. Але я забылася сказаць яшчэ, што ўручацца ордэн будзе ў канцы кожнага месяца пасля падліку ўваходных білетаў; грамадзянін, які не атрымае ордэна на працягу дванаццаці месяцаў, будзе высланы або пакараны смерцю.
Трэці патрыцый. Чаму «або»?
Цэзонія. Таму што Калігула кажа, што гэта не мае ніякага значэння. Галоўнае, каб у яго быў выбар.
Хэрэя. Брава! Цяпер дзяржаўная скарбніца папоўніцца.
Гелікон. Прычым, заўважце, вельмі высокамаральным чынам. Урэшце, заўсёды лепей браць падатак з заганы, чым плаціць за добрапрыстойнасць, як гэта робіцца ў рэспубліканскіх дзяржавах.
Калігула (
Мерэя. Гэта ад астмы, Гаю.
Калігула (
Мерэя. Ды не, Гаю. Ты смяешся. Я задыхаюся па начах і ўжо вельмі даўно лячуся ад гэтага.
Калігула. Дык значыць, ты баішся, што цябе атруцяць?
Мерэя. Мая астма...
Калігула. Не! Назавём рэчы сваімі імёнамі: ты баішся, што я цябе атручу. Ты мяне падазраеш. Ты сочыш за мною.
Мерэя. Ды не, клянуся багамі!
Калігула. Ты апасаешся мяне. Адным словам, ты мне не давяраеш.
Мерэя. Гаю!
Калігула (
Мерэя. Так... я хачу сказаць... не...
Калігула. I з той самай хвіліны, як я, па-твойму, прыняў рашэнне цябе атруціць, ты робіш усё насуперак маёй волі.